Са студзеня 2020-га структурай кіраваў Ігар Абярэмка, тэрмін паўнамоцтваў якога скончыўся, паведаміла прэс-служба МУС.
Падчас паседжаньня цэнтральнай рады «Дынама» кандыдатуру Балабы прадставіў дзяржсакратар Савету бясьпекі Аляксандар Вольфавіч, адзначыўшы, што яна ўзгодненая з Аляксандрам Лукашэнкам. «Падчас адкрытага галасаваньня» прысутныя «аднагалосна падтрымалі» новую кандыдатуру, сьцьвярджаецца ў рэлізе.
Балабу 52 гады. Ці застанецца ён пасьля прызначэньня на новую пасаду камандзірам АМАПу, не паведамляецца.
Уключаны ў санкцыйныя сьпісы дэмакратычных краін за рэпрэсіі, падаўленьне пратэстаў і адвольныя арышты пасьля выбараў 2020 году.
У кастрычніку 2020 году ў дачыненьні да яго былі ўведзеныя санкцыі ЭЗ і ЗША, да іх пазьней далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштэйн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Ўкраіна. Таксама восеньню 2020 году Балабу ўключылі ў свае санкцыйныя сьпісы Канада, Вялікая Брытанія, Швайцарыя.
27 студзеня ўрад Канады паведаміў пра ўвядзеньне санкцый у дачыненьні да 10 фізычных і 12 юрыдычных асоб Беларусі. Сярод юрыдычных асоб, у дачыненьні да якіх уведзеныя канадзкія санкцыі, — Атрад міліцыі асаблівага прызначэньня (АМАП), сярод фізычных асоб — жонка і дзеці камандзіра АМАП ГУУС Менгарвыканкаму Вольга Маршаловіч, Арцём і Максім Балабы.
Форум