Супраць актывіста Ігара Случака завялі крымінальную справу па артыкуле аб садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці (арт. 316-4 КК).
Пра гэта сам Случак паведаміў у Facebook.
Справу завёў у траўні 2024 году Берасьцейскі міжраённы аддзел Сьледчага камітэту і ў сьнежні 2024 году перадаў яе для далейшага расьсьледаваньня ў Рагачоўскі раённы аддзел СК.
- Ігар Случак — юрыст, праваабаронца, моўны актывіст, сузаснавальнік ініцыятывы «Ўмовы для мовы». Зьехаў зь Беларусі ў 2023 годзе.
Форум