Абвясьцілі міждзяржаўны беларуска-расейскі вышук намесьніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага. Увагу на адпаведную картку зь імем Барыса Гарэцкага зьвярнула «Медиазона».
Паводле якога артыкула шукаюць Гарэцкага, у ягонай пэрсанальнай картцы ў вышуковай базе не пазначана.
«Сёньня за кратамі ў Беларусі 42 прадстаўнікі і прадстаўніцы мэдыя. Рэжым працягвае перасьледаваць журналістаў, праводзіць вобшукі, кідаць новых калег за краты. Зьдзекавацца з тых, хто цяпер у турэмных засьценках. Пра іх нашы думкі і наша салідарнасьць зь імі.
А „міжнародны“, а насамрэч беларуска-расейскі, росшук мы як-небудзь перажывём і калі-небудзь будзем узгадваць з гумарам», — пракамэнтаваў навіну пра свой вышук Барыс Гарэцкі.
- Барыс Гарэцкі — намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), найбуйнейшага няўрадавага дэмакратычнага аб'яднаньня прадстаўнікоў беларускіх СМІ.
- 27 жніўня 2021 году Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў БАЖ на падставе пазову Міністэрства юстыцыі.
- Пасьля ліквідацыі беларускімі ўладамі арганізацыя БАЖ аднавіла сваю дзейнасьць за мяжой, дзе працягвае змагацца за свабоду слова і падтрымліваць беларускія незалежныя мэдыя.
- У 2023‑м КДБ прызнаў Беларускую асацыяцыю журналістаў экстрэмісцкім фармаваньнем.
- У траўні 2024 году стала вядома, што на намесьніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага ў Беларусі завялі крымінальную справу, за што — невядома.
Форум