Абвінавачаньне патрабуе для Рубіялеса ад двух да двух з паловай гадоў турмы, паведамляе агенцтва Reuters.
Гучны скандал з удзелам Рубіялеса пачаўся ў жніўні 2023 годe, калі жаночая футбольная зборная Гішпаніі стала чэмпіёнам сьвету. Уручаючы кубак нападніцы зборнай Джэніфэр Эрмоса, Рубіялес пацалаваў яе ў вусны. Згоды на пацалунак чыноўнік у жанчыны не пытаўся. Гэты жэст быў расцэнены футбольнай грамадзкасьцю як недапушчальны прымус і праява мачызму.
33-гадовая футбалістка спачатку напісала ў Інстаграме, што ёй «не спадабаліся» дзеяньні Рубіялеса, але пазьней ад яе імя была апублікаваная заява, якая яго абараняе. Сьледзтва таксама сьцьвярджае, што Рубіялес пасьля спрабаваў прымусіць Эрмоса заявіць, што пацалунак быў па ўзаемнай згодзе. Сам Рубіялес гэта адмаўляе.
Пацалунак катэгарычна асудзіў прэм’ер-міністар Гішпаніі Пэдра Санчэс, назваўшы яго «непрымальным жэстам». Дзясяткі футбалістак нацыянальнай зборнай Гішпаніі адмовіліся ад далейшых матчаў, пакуль Рубіялес не пакіне сваю пасаду.
Ён некалькі разоў адмаўляўся гэта рабіць і патрабаваў спыніць «паляваньне на ведзьмаў», але ў верасьні 2023 году ўсё ж падаў у адстаўку. У кастрычніку 2023 году яго дыскваліфікавалі і адхілілі ад любой дзейнасьці, зьвязанай з футболам.
Форум