Камунальныя плацяжы для тыпавой двухпакаёвай кватэры з трыма жыльцамі павялічацца на 21 рубель, піша Onliner.
Рост тарыфаў пройдзе ў два этапы:
- з 1 студзеня кошт усіх паслуг, акрамя ацяпленьня і гарачай вады, вырасьце на 17,05 рубля;
- з 1 чэрвеня падаражэе цеплавая энэргія для ацяпленьня і гарачага водазабесьпячэньня — яшчэ на 3,95 рубля.
У беларускай сыстэме жыльлёва-камунальнай гаспадаркі (ЖКГ) існуе кадравая праблема, заявіў 13 студзеня ў этэры тэлеканала СТВ намесьнік кіраўніка Мінжылкамгасу Андрэй Рамашка.
21 красавіка 2024 года ў этэры СТВ кіраўнік Мінжылкамгасу Генадзь Трубіла паведаміў, што тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі за год павысяцца ня больш як на 0,5 базавай велічыні (на той момант 1 б. в. складала 40 рублёў, з 1 студзеня 2025 году — 42 рублі) у адпаведнасьці з указам № 41 ад 2 лютага.
Міністар адзначыў, што ў 2023 годзе грамадзянам было выдзелена каля 2,5 млн безнаяўных жыльлёвых субсыдый.
Гаворачы аб запазычанасьці ў камунальных аплатах, Трубіла паведаміў, што «сёньня гэта ня тая крытычная маса, якая была ў 90-х гадах», калі няплаты «даходзілі да 70%».
Форум