Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менш як за дзень сабралі грошы для настаўніцы, эвакуаванай у Польшчу пасьля даносу Бондаравай


Тацьцяна Крапіневіч
Тацьцяна Крапіневіч

Менш за содні спатрэбілася ахвярадаўцам фонду салідарнасьці BySol, каб сабраць неабходныя 2900 эўра для настаўніцы Тацяны Крапіневіч.

На гэты момант сабрана больш за 3100 тысяч эўра. Аб эвакуацыі Тацяны Крапіневіч зь Беларусі разам з 15-гадовай дачкой кіраўнік BySol Андрэй Стрыжак паведаміў 28 студзеня. Тады ж было паведамлена аб пачатку збору сродкаў. Крапіневіч была вымушана пакінуць краіну праз наступствы даносу праўладнай актывісткі Вольгі Бондаравай.

«Доўгі час я працавала ў бізнэс-сфэры ў Менску, але, імкнучыся зрабіць унёсак у разьвіцьцё адукацыі, прыняла рашэньне пераехаць зь Менску ў горад Ляхавічы Берасьцейскай вобласьці па праграме „Настаўнік для Беларусі“ і прысьвяціць сябе пэдагагічнай дзейнасьці. За пяць гадоў у ляхавіцкай гімназіі я прайшла шлях ад настаўніцы да намесьніцы дырэктара ў навучальнай працы», — гаворыць пэдагог у апісаньні да збору.

Праца Крапіневіч «была адзначаная на рэспубліканскім узроўні», у 2023 годзе яна стала фіналісткай конкурсу «Настаўнік году Рэспублікі Беларусь».

«Аднак, нягледзячы на ўсе мае намаганьні і дасягненьні, у сьнежні 2024-га я сутыкнулася з несправядлівым абвінавачаньнем у „экстрэмісцкай дзейнасьці“. Вольга Бондарава на мяне напісала сэрыю даносаў, і мной зацікавіліся сілавікі», — зазначае настаўніца.

Па словах Крапіневіч, суд у яе справе быў прызначаны на 28 студзеня. Пасьля гэтага жанчына з дачкой экстрана пакінулі Беларусь. Цяпер яны знаходзяцца ў Варшаве.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG