Праверкі прайшлі ў Лодзінскім, Мазавецкім і Куява-Паморскім ваяводзтвах, паведаміла Памежная служба Польшчы. Сярод затрыманых быў адзін грамадзянін Беларусі.
«Падставай для затрыманьня і завядзеньня вытворчасьці па справе аб абавязку замежнікаў вярнуцца на радзіму стаў нявыезд з тэрыторыі Польшчы пасьля заканчэньня дапушчальнага тэрміну знаходжаньня або пасьля адмовы ў наданьні дазволу на жыхарства, адсутнасьць неабходных дакумэнтаў на пражываньне і невыкананьне папярэдніх палажэньняў рашэньня аб абавязку вяртаньня», — паведамілі ў ведамстве.
Большасьці з затрыманых пастановамі загадалі вярнуцца на радзіму, у тым ліку грамадзяніну Беларусі — яго прывезьлі на мяжу, паведамілі ў Памежнай службе Польшчы.
Форум