Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне ў чацьвер завыюць сырэны, жыхароў папрасілі не палохацца


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У чацьвер 30 студзеня на тэрыторыі Гомельскай вобласьці будзе праводзіцца праверка сыстэмы апавяшчэньня з уключэньнем электрасырэн, паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленьні МНС.

У паведамленьні Міністэрства надзвычайных сытуацыяў гаворыцца, што ў Гомельскай вобласьці пройдзе «штомесячная тэхнічная праверка электрасырэннага абсталяваньня».

«Захоўвайце спакой, ніякіх дзеяньняў не патрабуецца», — заклікалі ў МНС.

Яшчэ ў траўні 2023 году стала вядома, што Гомельскае абласное ўпраўленьне МНС закупляе паслугі ў мадэрнізацыі аўтаматызаванай сыстэмы цэнтралізаванага апавяшчэньня насельніцтва прымежных раёнаў Гомельскай вобласьці. Наладзіць запуск сырэн павінны былі ў 8 раёнах Гомельскай вобласьці каля мяжы з Украінай. Сырэны ў 52 населеных пунктах плянавалі разьмясьціць на будынках сельсаветаў, дзіцячых садоў, школ і праўленьняў калгасаў.

У выпадку рэальнай небясьпекі пры спрацоўваньні сырэны неабходна ўключыць тэлевізар, радыё ці зайсьці на інфармацыйныя сайты, дзе можна атрымаць усю інфармацыю пра надзвычайную сытуацыю і інструкцыі для дзеяньняў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG