Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі пакінулі бязь зьменаў прысуд прарасейскаму журналісту, які ўцёк у Беларусь


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рыскі акруговы суд 30 студзеня пакінуў у сіле абвінаваўчы прысуд прарасейскаму актывісту Юрыю Аляксееву, якога асудзілі за незаконнае захоўваньне боепрыпасаў, паведамляе партал Delfi. Вядома, што сам Аляксееў раней уцёк у Беларусь, і судовыя разборы праходзяць безь яго ўдзелу.

Рыскі акруговы суд, не называючы імя абвінавачанага, удакладніў, што раней акруговы суд прызнаў яго вінаватым у распальваньні нянавісьці і распаўсюджваньні дзіцячай парнаграфіі, прыгаварыўшы да аднаго года і аднаго месяца пазбаўленьня волі. Аднак з-за недахопу доказаў суд апраўдаў яго па эпізодзе аб незаконным набыцьці і захоўваньні боепрыпасаў.

У выніку калегія па крымінальных справах Рыскага акруговага суда 30 студзеня 2025 году паўторна разгледзела гэтую справу ў закрытым паседжаньні.

Слуханьні праходзілі без удзелу абвінавачанага.

У выніку паводле рашэньня суду новы канчатковы тэрмін зьняволеньня абвінавачанаму склаў адзін год і два месяцы з наглядам прабацыі на працягу аднаго году. Таксама суд пастанавіў зьмясьціць Аляксеева пад арышт. Прысуд пакуль не ўступіў у сілу і можа быць абскарджаны ў касацыйным парадку.

Вядома, што сам Аляксееў раней уцёк у Беларусь, і судовыя разборы праходзяць безь яго ўдзелу.

Раней паведамлялася, што ў публічных справаздачах Службы дзяржаўнай бясьпекі (VDD) ён фігураваў як прарасейскі і пракрамлёўскі актывіст. Аляксееў неаднаразова прыцягваўся да суду за антыдзяржаўную дзейнасьць, а перад так званым «моўным рэфэрэндумам» актыўна выступаў супраць замацаваньня латыскай мовы як адзінай дзяржаўнай.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG