На дзяржаўным беларускім тэлеканале АНТ паказалі другую частку прапагандысцкага фільма пра журналістаў Радыё Свабода, якія нібыта «спрабавалі падпаліць Беларусь».
Ізраіль і радыкальная групоўка ХАМАС заключылі пагадненьне аб часовым спыненьні агню і вызваленьні часткі ізраільскіх закладнікаў, захопленых пры нападзе 7 кастрычніка 2023 году.
Сайт польскай кампаніі Валерыя Сахашчыка sahaty.pl перастаў адчыняцца. Замест галоўнай старонкі там цяпер аб’ява пра ўзлом сайта і пра тое, што калі не зьвязацца з узломшчыкам цягам 72 гадзінаў, будзе цалкам выкладзены архіў унутранай сеткі.
Суд Босьніі і Герцагавіны пацьвердзіў абвінаваўчы акт супраць сямі былых ваяроў Харвацкай рады абароны (HVO) і адміністрацыі паліцыі ў злачынствах супраць басьнійскіх мірных жыхароў у Жэпча, што ў цэнтральнай частцы краіны. Гэта адбылося ў гады вайны ў 1990-я.
Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў, што расейскія спэцслужбы рыхтавалі сэрыю тэрактаў у самалётах розных авіякампаніяў па ўсім сьвеце.
Белы дом апублікаваў заяву Джо Байдэна, у якой 46-ы прэзыдэнт ЗША падвёў вынікі сваёй працы на пасадзе кіраўніка дзяржавы.
У 2024 годзе 42 тысячы беларусаў атрымалі рашэньні аб дазволе на жыхарства (ДНЖ) у Польшчы, што амаль на траціну менш, чым у 2023 годзе (59 тысяч), вынікае з дадзеных Упраўленьня па справах замежнікаў Польшчы.
У гатэлі «Шэратон» у Батумі позна ўвечары 14 студзеня зьбілі былога прэм’ер-міністра Грузіі і заснавальніка апазыцыйнай партыі «За Грузію» Георгія Гахарыя.
У 2024 годзе з рознымі відамі рэпрэсіяў у Беларусі, зьвязанымі з крымінальным ці адміністрацыйным перасьледам (арыштамі, допытамі, ператрусамі) сутыкнуліся сама меней 8 895 чалавек, паводле зьвестак праваабарончага цэнтру «Вясна».
Паводле расейскага боку, абмен адбыўся пры пасярэдніцтве Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.
Аляксандар Лукашэнка на нарадзе па абмеркаваньні праекту Дзяржаўнай інвэстыцыйнай праграмы на 2025 год заявіў, што ведае, хто яму зычыць сьмерці.
15 студзеня Генэральны пракурор Беларусі Андрэй Швед заявіў, што «на сёньняшні дзень усе, хто мае дачыненьне да экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасьці, або ўжо асуджаныя, або ў дачыненьні да іх завялі крымінальныя справы», якія разгледзяць суды.
18 траўня выберуць новага прэзыдэнта Польшчы.
15 студзеня ў Менску прайшла справаздачна-выбарная Генэральная асамблея Нацыянальнага алімпійскага камітэту, на якой Віктара Лукашэнку перавыбралі на пасаду кіраўніка арганізацыі на другі тэрмін.
Беларусь заняла 70-е месца з 145 краінаў сьвету ў абноўленым рэйтынгу вайсковай моцы Military Strength Ranking на 2025 год. У параўнаньні з рэйтынгам за папярэдні год Беларусь апусьцілася на 6 пазыцыяў.
Экіпаж нафтавага танкера Eagle S зьбіраўся перарэзаць яшчэ адзін падводны энэргетычны кабэль і газаправод, калі фінскія ўлады затрымалі судна.
Беларуская нобэлеўская ляўрэатка ў літаратуры Сьвятлана Алексіевіч плянуе прыехаць у Вільню на кніжны кірмаш і правесьці дыскусію на тэму «Ці можа мастацтва быць дыпляматычным мостам».
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Польшча падымала ў паветра сваю баявую авіяцыю.
Днямі стала вядома аб прысудзе жыхару горада Янава Берасьцейскай вобласьці Аляксандру Дарагакупцу, якога затрымалі ў жніўні 2024 году і цяпер асудзілі на 5 з паловай гадоў зьняволеньня. Расказваем пра яго.
Сакратар ЦВК Алена Балдоўская паведаміла, чаму цяпер забаронена здымаць запоўнены бюлетэнь.
Эўразьвяз мае намер увесьці абмежаваньні на імпарт звадкаванага прыроднага газу і алюмінію з Расеі ў рамках чарговага пакета санкцый, паведамляе Bloomberg са спасылкай на эўрапейскіх чыноўнікаў.
На 15 студзеня быў прызначаны паўторны аўкцыён па продажы дома ў Менску, які належыць сям’і Цапкалаў. У выніку таргі не адбыліся праз адсутнасьць удзельнікаў.
У Беларусі зацьвердзілі Канцэпцыю забесьпячэньня сувэрэнітэту ў сфэры лічбавага разьвіцьця да 2030 году.
У Беларусі працягваецца агітацыя на выбарах прэзыдэнта 26 студзеня. Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах рэпрэсій і носяць несвабодны і характар.
Кандыдаты ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь працягваюць свае выступы ў прэсе, прадстаўляючы праграмы. Аляксандар Лукашэнка раней адмовіўся ад выступленьняў. Шэраг міжнародных палітыкаў і арганізацый заяўляе пра непрызнаньне будучых выбараў з прычыны недэмакратычнасьці іх арганізацыі.
Пакуль няясна, колькі кубінскіх палітзьняволеных будзе вызвалена.
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен паведаміў, што ў Армэнію будзе накіраваная група спэцыялістаў для экспэртнай дапамогі ва ўмацаваньні межаў.
Першая спроба была няўдалай праз супраціў аховы палітыка. Давялося распрацоўваць асобную апэрацыю.
Падзеі 15 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Сярод выратаваных з мазуту, які выліваецца ў мора з пацярпелых крушэньне ў Чорным моры расейскіх танкераў «Волганафта», птушак выжылі менш за 17%.
Эўрапейская народная партыя (ЭНП) прыняла рэзалюцыю аб непрызнаньні выбараў у Беларусі, у якой асудзіла парушэньне правоў чалавека і дэмакратычных прынцыпаў, якія працягваюцца ў краіне.
Расейскія карыстальнікі інтэрнэту скардзяцца на збоі ў працы апэратараў сувязі, банкаў і сэрвісаў.
Друкаваць «пашпарт Новай Беларусі» будуць у Беларускім пашпартным цэнтры ў Вільні. «Разглядаецца магчымасьць стварэньня аналягічных цэнтраў у Польшчы і, магчыма, ва Ўкраіне», паведаміў парталу «Люстэрка» кіраўнік праекту Марус Гудэлайціс.
Дзяржаўныя газэты апублікавалі перадвыбарныя праграмы ўсіх кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі, якія пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар. Зьявіліся праграмы Аляксандра Лукашэнкі, Аляксандра Хіжняка і Алега Гайдукевіча.
Па стане на 14 студзеня ў Беларусі 1249 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць зьняволеных з палітычных матываў можа быць большая.
Сейм Літвы 14 студзеня ўхваліў законапраект, які прапануе дэнансаваць пагадненьне зь Беларусьсю аб пазьбяганьні падвойнага падаткаабкладаньня даходаў і фіскальных парушэньняў, падпісанае ў Менску 18 ліпеня 1995 году.
За два тыдні студзеня 2025 году ад зьнешніх прычын у Беларусі загінулі 10 дзяцей, паведаміла 14 студзеня прадстаўніца Генпракуратуры Вікторыя Фіневіч.
Пра інцыдэнт, што адбыўся ўвосень 2024 году, стала вядома з апублікаванага 13 студзеня судовага рашэньня. Затрыманыя казалі, што зьбіралі грыбы.
Восем дзяржаваў далучыліся да санкцыяў, якія Эўразьвяз увёў 16 сьнежня 2024 году ў дачыненьні да 26 фізычных і дзвюх юрыдычных асобаў зь Беларусі, паведаміла 14 студзеня Рада Эўразьвязу.
На дзяржаўным беларускім тэлеканале АНТ паказалі прапагандысцкі фільм пра журналістаў Радыё Свабода, якія нібыта «спрабавалі падпаліць Беларусь».
Цяпер літоўскі палітык гаворыць, што меў на ўвазе не дзяржаву Рэспубліку Беларусь, а беларускі народ.
NASA заявіла, што будучую яркасьць камэты «зараней цяжка» прадказаць, але камэта C/2024 G3 (Атляс) можа заставацца дастаткова яркай, каб яе можна было ўбачыць няўзброеным вокам.
Хто дапамог знайсьці злачынца і атрымаў узнагароду, не паведамляюць.
Раней у Злучаных Штатах уводзілі забароны розных ступеняў на карыстаньне сацсеткай, якая, як лічыцца, дапамагае Пэкіну шпіёніць за амэрыканскімі чыноўнікамі.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў дыпляматаў і міністраў.
У сыстэме жыльлёва-камунальнай гаспадаркі (ЖКГ) існуе кадравая праблема, заявіў 13 студзеня ў этэры тэлеканала СТВ намесьнік кіраўніка Мінжылкамгасу Андрэй Рамашка.
Сваякі палітычнага вязьня Дзяніса Сальмановіча занепаколеныя ягоным здароўем.
Загрузіць яшчэ