Беларусы занялі другое месца сярод замежнікаў па колькасьці выдадзеных ДНЖ, саступіўшы толькі грамадзянам Украіны, якія атрымалі 218 тысяч рашэньняў.
Агулам дзяржаўныя органы Польшчы вынесьлі 347 тысяч станоўчых рашэньняў аб ДНЖ. Сярод іншых груп, якія актыўна атрымліваюць ДНЖ, — грамадзяне Індыі (10 тысяч), Грузіі (8 тысяч) і Турэччыны (5 тысяч).
Апроч таго, у 2024 годзе 2600 беларусаў атрымалі ў Польшчы міжнародную абарону. Колькасьць пададзеных заяў склала 3900, што крыху менш за паказчык 2023 году, калі было пададзена 3700 заяў, а абарону атрымалі 2900 чалавек.
На першым месцы сярод тых, хто зьвяртаецца па міжнародную абарону, застаюцца ўкраінцы (7 тысяч заяў, 3900 станоўчых рашэньняў).
Форум