Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары Вільні сабраліся ля амбасады ЗША, каб ушанаваць памяць загінулых амэрыканскіх салдат. ФОТА


Удзельнікі акцыі памяці
Удзельнікі акцыі памяці

1 красавіка больш за тысячу чалавек сабраліся ля амбасады ЗША ў Вільні, каб ушанаваць памяць амэрыканскіх салдат, якія загінулі на палігоне ў Падбродзьдзі. У акцыі салідарнасьці таксама прынялі ўдзел вядомыя палітыкі краіны.

Усе чацьвёра загінулых ўваходзілі ў экіпаж бронемашыны М88, якая затанула ў балоце каля палігону. Ратавальная апэрацыя на манэўрах працягвалася некалькі дзён.

«Апэрацыя працягваецца. Як сказала міністарка абароны, мы ня спынімся, пакуль нашы салдаты ня вернуцца дадому. І Літва вельмі дапамагае ў гэтым, — сказала амбасадарка ЗША ў Літве Кара Макдональд. — Мы ўдзячныя за прадстаўленыя Літвой магчымасьці. Мы адчуваем сябе сваімі, што зьяўляецца цудоўным сьведчаньнем нашага партнэрства».

Чацьвёра амэрыканскіх жаўнераў зьніклі ў раньнія гадзіны 25 сакавіка. Іхную бронемашыну М88А2 Hercules знайшлі ў балоце і здолелі выцягнуць на паверхню толькі пад раніцу 31 сакавіка.

Усім родным і блізкім загіблых вайскоўцаў амэрыканскае камандаваньне перадало шчырыя спачуваньні ў сувязі з трагічнай весткай аб іх гібелі.

Амэрыканская армія заявіла пра тое, што расьсьледаваньне трагічнага здарэньня будзе працягвацца.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG