Пра гэта паведаміў рэдактар выданьня «Горныя навіны» Гела Мтыўлішвілі, які стаў сьведкам інцыдэнту. Ён сьцьвярджае, што ў нападзе ўдзельнічалі, у прыватнасьці, дэпутат парлямэнту ад кіроўнай прарасейскай партыі «Грузінская мара» Дзьмітры Самхарадзэ і намесьнік міністра эканомікі Аджарыі Георгі Манвэлідзэ, піша «Эхо Кавказа».
У партыі «За Грузію» сьцьвярджаюць, што напад быў «арганізаваны рэжымам Іванішвілі».
«Гэта палітычна матываваны напад — відавочная спроба запалохаць апазыцыю і здушыць пратэсты. Такія дзеяньні ніколі не заглушаць галасы, якія змагаюцца за дэмакратычную і эўрапейскую будучыню Грузіі», — гаворыцца ў заяве партыі.
У Гахарыя зламаны нос і зафіксаванае страсеньне мозгу. Пра гэта расказаў лекар Тако Шантадзэ, які працуе ў батумскай клініцы, куды быў дастаўлены палітык. Паводле яго, Гахарыя пакінуў клініку з ўласнай ахвоты.
Адна зь лідэраў «За Грузію», былая намесьніца міністра ўнутраных спраў Грузіі і былая супрацоўніца пракуратуры Натыя Мэзврышвілі заявіла, што ахова «Шэратона» пасьля інцыдэнту пачала зьнішчаць доказы.
МУС Грузіі пачало расьсьледаваньне паводле артыкула арт. 126 Крымінальнага кодэксу краіны («Гвалт»).
- У Грузіі ўжо некалькі месяцаў працягваюцца масавыя акцыі пратэсту з патрабаваньнем прызначыць у краіне новыя парлямэнцкія выбары і аднавіць працэс уступленьня краіны ў Эўразьвяз. Апазыцыйныя сілы і пятая прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі перакананыя, што парлямэнцкія выбары 26 кастрычніка былі «татальна сфальсыфікаваныя», улады гэта адмаўляюць.
Форум