Фэдэральны судзьдзя ў Сіэтле прыпыніў дзеяньне ўказа прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, якім абмяжоўваецца канстытуцыйнае права на грамадзянства па праве нараджэньня. Указ быў падпісаны Трампам 20 студзеня, піша Reuters.
Іншыя краіны пакуль не прынялі рашэньня аб далучэньні да пазову Літвы ў МКС, таксама атрыманыя адмовы ад «шэрагу ключавых партнэраў», паведаміў Павал Латушка.
У Беларусі ліквідуюць кампанію «Юнівест-М», уласьнік якой Анатоль Тарнаўскі кіраваў бізнэсам разам зь сярэднім сынам Аляксандра Лукашэнкі Дзьмітрыем. Тарнаўскага называюць самым буйным «нафтавым кашальком» Лукашэнкі.
Пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Ган запатрабаваў ордэра на арышт лідэра руху «Талібан» і галоўнага судзьдзі Афганістана за перасьлед жанчын і людзей, якія не адпавядаюць чаканьням талібаў у сфэры гендэрнай ідэнтычнасьці і яе выяўленьня.
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі сьцьвярджае, што за тры дні датэрміновага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта прагаласавалі 27,15% выбарнікаў — гэта рэкордная яўка для выбарчых кампаній у краіне. Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Сьпікер МЗС Украіны 23 студзеня заявіў, што Ўкраіна ня бачыць у Беларусі базавых умоваў для правядзеньня сумленных і празрыстых выбараў адпаведна стандартам АБСЭ. Тым часам парлямэнт Латвіі ўхваліў заяву аб выбарах у Беларусі, якія «ня могуць і не павінны лічыцца легітымнымі».
Праца па дасягненьні мірнага ўрэгуляваньня ваеннага канфлікту паміж Расеяй і Ўкраінай «ужо ў працэсе», заявіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, выступаючы празь відэасувязь на Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе.
Намесьнік дырэктара Міжнароднага цэнтру супрацьдзеяньня расейскай агрэсіі Дзьмітро Грамакоў заявіў, што супольныя беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2025» могуць стаць пляцдармам для ваеннага ўварваньня Расеі ў краіны Балтыі.
У Беларусі выпусьцілі досьледную партыю айчынных легкавых электрамабіляў, заявіў першы намесьнік старшыні прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Чыжык.
У лютым некаторыя беларусы, якія прэтэндуюць на атрыманьне нацыянальнай студэнцкай візы, змогуць падаць заяву ў візавыя цэнтры Польшчы без папярэдняй рэгістрацыі, паведамляе кампанія VFS Global, якая арганізуе працу візавых цэнтраў.
Адпаведны ліст накіравалі ў Міністэрства надзвычайных сытуацый Беларусі 22 студзеня, а копіі — у Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргетыцы (МАГАТЭ), Эўракамісію, старшыні Эўрапейскай групы рэгулятараў ядзернай бясьпекі (ENSREG) і ў Заходнеэўрапейскую асацыяцыю рэгулятараў ядзернай бясьпекі (WENRA).
Пасьля зрыву абмеркаваньня 22 студзеня вотуму недаверу ўраду на чале зь Фіца апазыцыя зноў унесла гэтае пытаньне на разгляд парлямэнту, але пакуль невядома, калі адбудзецца пасяджэньне.
Старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка 23 студзеня прызнаў, што ў сеціва трапілі сьпісы сябраў выбарчых камісій. Пра атрыманьне і публікацыю гэтых зьвестак напярэдадні паведаміла арганізацыя былых беларускіх сілавікоў BelPol. Генпракуратура завяла на BelPol крымінальную справу.
Гэта вынікае з інфармацыі, якую эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк атрымаў ад вартых даверу крыніц у Брусэлі.
На БТ у лістападзе 2024 году запусьцілі цыкл прапагандысцкіх перадач «Час выбраў нас». Іх вядоўца, кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, за сцэнар да гэтых перадач і некаторыя іншыя працы Іван Эйсмант атрымаў ганарар, прычым грошы на яго ўзялі зь дзяржаўнага бюджэту.
Гэта ня першы выпадак, калі становіцца вядома, што расейскія вайскоўцы расстрэльваюць украінцаў, якія здаліся ў палон.
Пакуль што мэта выдаткаў на абарону для краін NATO складае 2% ад ВУП, і гэта большая частка сяброў зрабіла ці перасягнула ў 2024 годзе.
У канцы 2024 года паліцыя выявіла 34 выпадкі нелегальнага працаўладкаваньня іншаземцаў у Гдыні (Паморскае ваяводзтва Польшчы), сярод іх былі грамадзяне Беларусі.
Суд пачаўся 14 студзеня ў Лефортаўскім судзе Масквы.
Новы дакладчык ААН аб правах чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс за некалькі дзён да выбараў 26 студзеня правёў прэсавую канфэрэнцыю ў Вільні. Гэтыя выбары сталі асноўнай тэмай ягонага выступу.
Беларусь накіравала ў Сырыю дэлегацыю для перамоваў з новымі ўладамі краіны.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі 22 студзеня ўнёс яшчэ 17 чалавек у сьпіс асоб, якія нібыта маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці.
Праўладныя назіральнікі зафіксавалі першыя «пазаштатныя сытуацыі» падчас датэрміновага галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах. А праваабаронцы фіксуюць першыя парушэньні і «накрутку» яўкі.
Ізраіль на конкурсе «Эўравізія» сёлета будзе прадстаўляць сьпявачка Юваль Рафаэль. Яна выжыла падчас нападу тэрарыстаў ХАМАС на музычны фэст Nova 7 кастрычніка 2023 году.
У Каліфорніі, у акрузе Лос-Анджэлес, новы пажар, які пачаўся 22 студзеня, за некалькі гадзін ахапіў тэрыторыю плошчай 38 квадратных кілямэтраў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прызначыў новым дырэктарам Сакрэтнай службы агента Шона Карана, які прыкрываў яго падчас замаху на перадвыбарным мітынгу ў Пэнсыльваніі.
«Наша Ніва» распытала сяброў Рыгора Кастусёва, які мае анкалягічнае захворваньне, як ён жыве пасьля вызваленьня з калёніі праз памілаваньне.
Сэнат Чэхіі ўхваліў закон Lex Ukrajinа, адна з паправак якога ўводзіць забарону на выдачу чэскага грамадзянства расейцам, якія перад гэтым не адмовіліся ад пашпарта РФ. Дакумэнт паступіць на подпіс прэзыдэнту Чэхіі Пэтру Павэлу.
Расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па Запарожжы — адзін чалавек загінуў, 16 чалавек атрымалі раненьні, у тым ліку двухмесячнае дзіця.
Праблемы паўсталі з «запісам на прыёмы па візах».
Заходнія афіцыйныя асобы паведамілі Бі-бі-сі, што паўночнакарэйскія войскі панесьлі амаль 40% стратаў, з улікам загінулых і параненых, у баях на захадзе Курскай вобласьці Расеі ўсяго за тры месяцы.
Падзеі 23 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, назваўшы свайго расейскага калегу Ўладзіміра Пуціна па імені, папярэдзіў Маскву, што ёй пагражаюць новыя «высокія» тарыфы, падаткі і санкцыі, калі яна хутка ня спыніць поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну.
Расейскі вайсковы карабель «Янтарь» зноў заўважылі ў тэрытарыяльных водах Вялікай Брытаніі. Брытанскія ўлады лічаць, што карабель вядзе выведку і, у прыватнасьці, зьбірае зьвесткі пра стратэгічна значныя падводныя кабэлі.
Праваабаронцы даведаліся пра затрыманьне ў вёсцы Пакалюбічы Гомельскага раёну Юрыя Ганцэвіча — мясцовага фэрмэра, блогера і экс-кандыдата на выбарах у Палату прадстаўнікоў у 2019 годзе.
22 студзеня парлямэнт Іраку прыняў папраўкі ў Закон аб асабістым статусе, якія, паводле крытыкаў, фактычна легалізуюць дзіцячыя шлюбы, паведамляе Associated Press.
Пытаньні зьняволенаму байцу палка Каліноўскага Васілю Верамейчыку задавала прапагандыстка Людміла Гладкая.
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі заявіла, што за два дні датэрміновага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта прагаласавалі 17,67% выбарнікаў — гэта рэкордная яўка для выбарчых кампаній у краіне. Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
У Першамайскім судзе Менску 30 студзеня пачнуць судзіць Алену Шарафановіч, адну з найлепшых дзіцячых анкалягіняў Беларусі, паведамляе «Наша Ніва».
Паводле Сьледчага камітэту, 37-гадовая жыхарка Менску абяцала беларусам пуцёўкі ў гарачыя краіны, брала грошы, але абавязаньняў не выконвала. Калі пацярпелыя беларусы зьвярнуліся да праваахоўнікаў, жанчына зьехала зь Беларусі. Нядаўна яе затрымалі ў Расеі.
Генэральны дакладчык ПАРЭ па дэмакратычнай Беларусі Рышард Пэтру заявіў, што «так званыя прэзыдэнцкія выбары, прызначаныя ў Беларусі на 26 студзеня 2025 году, стануць чарговай фікцыяй, якая зноў пазбавіць беларускі народ права на ўдзел у свабодных і справядлівых выбарах».
У МЗС Беларусі назвалі «грубейшым умяшаньнем у электаральныя працэсы сувэрэннай дзяржавы» праект заявы Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў, якую яна плянуе зрабіць па выніках выбараў 26 студзеня і якая нібыта «трапіла ў распараджэньне МЗС».
Панама накіравала ў Арганізацыю Аб’яднаных Нацый ліст у сувязі з заявай прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа пра Панамскі канал, зробленай пасьля інаўгурацыі.
У Эўрапейскім парлямэнце пасьля дэбатаў ухвалілі рэзалюцыю «Неабходнасьць дзеяньняў у барацьбе з працягам прыгнёту і фальшывых выбараў у Беларусі».
Дыскусія пра беларускі і літоўскі сымбалі пачалася пасьля таго, як анансавалі тэрміны прыёму заяў на «пашпарт новай Беларусі» і апублікавалі яго вокладку з гербам Пагоняй.
Сэнат (верхняя палата парлямэнту) Польшчы ўхваліў рэзалюцыю аб несправядлівых прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі.
Арганізацыя былых беларускіх сілавікоў BelPol атрымала сьпісы звыш 10 тысяч сяброў выбарчых камісій і назіральнікаў, якіх улады задзейнічаюць у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі.
Кіраўніца замежнай палітыкі ЭЗ Кая Калас заявіла, што «Трамп мае рацыю, кажучы, што мы недастаткова трацім на абарону».
Беларуса Міхася Жызьнеўскага забілі 22 студзеня 2014 году падчас Эўрамайдану ў Кіеве. Пазьней яго прызналі Героем Украіны, у 2017-м тагачасны прэзыдэнт Пятро Парашэнка перадаў Зорку Героя бацькам. Забойца дагэтуль ня знойдзены.
Загрузіць яшчэ