Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна візыту Біла Клінтана ў Беларусь


Біл Клінтан у Менску, 15 студзеня 1994 году
Біл Клінтан у Менску, 15 студзеня 1994 году

Дата дня

15 студзеня 1994 году 42-ы прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан наведаў Беларусь з афіцыйным візытам.

Біл Клінтан выступае перад моладзьдзю ў Акадэміі навук Беларусі, 15 студзеня 1994 году. Сувэнірная паштоўка
Біл Клінтан выступае перад моладзьдзю ў Акадэміі навук Беларусі, 15 студзеня 1994 году. Сувэнірная паштоўка

Ён правёў сустрэчы са старшынём Вярхоўнага Савету Станіславам Шушкевічам, старшынём Савету міністраў Вячаславам Кебічам, кіраўніком парлямэнцкай Апазыцыі БНФ Зянонам Пазьняком.

За 6 гадзін, праведзеных у Беларусі, Клінтан пасьпеў падпісаць дамову аб узаемнай абароне інвэстыцый, ускласьці вянок да манумэнта Перамогі, выступіць перад моладзьдзю ў Акадэміі навук і ўсталяваць мэмарыяльную лаву ў Курапатах.

Таксама ў гэты дзень

1919 — Марк Шагал заснаваў Віцебскую народную мастацкую вучэльню.

1943 — у ЗША скончанае будаўніцтва Пэнтагону, які лічыцца самым вялікім у сьвеце адміністрацыйным будынкам.

1991 — у Менску быў заснаваны Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа.

1994 — беларускія праваахоўнікі выдалі Літве былых кіраўнікоў кампартыі Літвы Мікаласа Буракявічуса і Юозаса Ермалавічуса, якіх абвінавачвалі ў спробе дзяржаўнага перавароту ў студзені 1991 году. Літоўскія камуністы знаходзіліся ў Беларусі нелегальна. Гэта было падставай для закрытага паседжаньня Вярхоўнага Савету, на якім дэпутат Лукашэнка прапанаваў паставіць пытаньне аб адстаўцы старшыні ВС Станіслава Шушкевіча.

1994 — «Народная газета» надрукавала артыкул Зянона Пазьняка «О русском империализме и его опасности», у якім лідэр БНФ напісаў, што і пры «дэмакратычнай» уладзе Расея не пазбавілася імпэрскіх комплексаў. У артыкуле адзначалася, што толькі нацыянальная ідэя і кансалідацыя можа ўратаваць беларусаў.

2001 — Джымі Ўэйлз і Лары Сангер заснавалі Вікіпэдыю.

У гэты дзень нарадзіліся

1662 — Мальер, камэдыёграф Францыі і новай Эўропы, стваральнік клясычнай камэдыі.

1742 — Францішак Нарвойш, беларускі інжынэр, матэматык.

1850 — Соф’я Кавалеўская, расейскі матэматык і мэханік, першая ў сьвеце жанчына-прафэсар.

1891 — Восіп Мандэльштам, расейскі літаратар і перакладчык.

1900 — Павал Горын-Каляда, навуковец і дзяржаўны дзяяч.

1908 — Заір Азгур, беларускі скульптар.

Малады Заір Азгур, 1928 год
Малады Заір Азгур, 1928 год

1918 — Гамаль Абдэль Насэр, лідэр эгіпэцкай рэвалюцыі, другі прэзыдэнт Эгіпту.

1929 — Марцін Лютэр Кінг, барацьбіт за роўныя правы для афраамэрыканскіх грамадзянаў ЗША.

1936 — Янка Сіпакоў, беларускі пісьменьнік.

У памяці

1919 — былі забітыя Роза Люксэмбург і Карл Лібкнэхт, нямецкія камуністычныя палітыкі.

1968 — памёр Ёсіф Стаброўскі, беларускі археоляг і краязнавец.

1994 — памёр Генадзь Каханоўскі, беларускі гісторык.

Зоська Верас, Аляксей Пяткевіч і Генадзь Каханоўскі
Зоська Верас, Аляксей Пяткевіч і Генадзь Каханоўскі

2000 — Уладзімер Шыцік, беларускі пісьменьнік-фантаст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG