Дакумэнтальны фільм пра палітвязьня Сяргея Ціханоўскага «Адзін з нас» прэзэнтаваў тэлеканал «Настоящее время. Док».
Тысячы людзей выйшлі 12 студзеня ў сталіцы Румыніі, Бухарэсьце, на пратэст супраць скасаваньня вынікаў першага туру прэзыдэнцкіх выбараў у сьнежні.
«Магу пацьвердзіць, што культурна самая блізкая краіна для Літвы — гэта, вядома, Беларусь. Агульная гісторыя, агульная культура, агульны Статут [Вялікага Княства Літоўскага]», — сказаў новы міністар.
Беларусь гатовая разам з Вэнэсуэлай пераадольваць усе санкцыйныя барʼеры, заявіў намесьнік прэмʼер-міністра Віктар Каранкевіч на сустрэчы з кіраўнікам Вэнэсуэлы Нікалясам Мадура ў Каракасе.
Першы намесьнік міністра замежных спраў Сяргей Лукашэвіч сустрэўся ў Кабуле з намесьнікам кіраўніка МЗС Афганістану, прадстаўніком руху «Талібан», які кіруе ў гэтай краіне, Шэрам Мухамадам Абасам Станікзаем.
У паўночна-заходняй кітайскай правінцыі Шэньсі адбыліся сутыкненьні пратэстоўцаў з паліцыяй.
Праўладныя тэлеграм-каналы сьцьвярджаюць, што жанчына ў 2020-м годзе пакінула абразьлівыя камэнтары на адрас міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова. Пасьля гэтага яна зьехала ў Літву.
Падчас акцыі пратэсту ў Батумі паліцыя 11 студзеня арыштавала заснавальніцу і дырэктарку выдавецтва «Батумцы» і рэдактарку аднайменнай газэты Мзію Амаглабелі.
11 студзеня Міністэрства ўнутраных справаў зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленьне «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці».
Ад выбуху ў рэстаране ў горадзе Мост на паўночным захадзе Чэхіі 11 студзеня загінулі шэсьць чалавек, паведамляюць чэскія СМІ.
Публічна ён пра гэта не аб’яўляў, паведамленьне аб адстаўцы зьмяшчаецца ў пададзеных у суботу ў суд дакумэнтах, у якіх Сьміт просіць зьняць забарону на апублікаваньне падрыхтаванай ім справаздачы аб расьсьледаваньнях.
Людзям, якім больш за 35 гадоў, алькаголь можа псаваць здароўе горш, чым маладым. Пра новыя вынікі дасьледаваньняў інфармуе амэрыканская газэта The New York Times.
Раней пра захоп ў палон двух вайскоўцаў з Паўночнай Карэі, паведаміў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
Аэрапорт Пулкава ў расейскім Санкт-Пецярбургу паведаміў пра часовае прыпыненьне прыёму і адпраўкі самалётаў праз складаныя ўмовы надвор’я.
Падзеі 12 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У зімовыя месяцы, здаецца, мала хто застрахаваны ад такіх хваробаў, як грып, COVID-19, прастуда, наравірус. Associated Press пры падтрымцы экспэртаў падрыхтавала карысныя парады, як засьцерагчыся ад гэтых захворваньняў.
У Чорным моры фіксуюць усё новыя ачагі забруджваньня мазутам з расейскіх танкераў, якія пацярпелі крушэньне ў Керчанскім праліве ў сьнежні 2024 году. Плыні разносяць таксычнае паліва ўздоўж усяго Крымскага паўвострава.
Украінскія вайскоўцы ў Курскай вобласьці Расеі ўзялі ў палон двух вайскоўцаў з Паўночнай Карэі, паведаміў 11 студзеня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
Амбасада Японіі ў Беларусі зьвярталася да ўладаў краіны з запытам дазволіць яе дыпляматам назіраць за судовым паседжаньнем над грамадзянінам Японіі Наканісі Масатосі, але запыт адхілілі.
З 2021 па 2024 год больш за 185 тысяч чалавек перасталі працаваць у кампаніях беларускага ПВТ, а больш за 15 тысяч IT-спэцыялістаў наогул пакінулі IT-рынак Беларусі, паведамляюць «Кібэрпартызаны».
2024 год стаў самым гарачым за 175 гадоў мэтэаралягічных назіраньняў, вынікае з аналізу эўрапейскага кліматычнага цэнтру Copernicus.
У Берасьцейскай і Віцебскай вобласьцях пасьля часовага скасаваньня з 1 лютага зноў пачнуць спаганяць мясцовы збор за перасячэньне дзяржаўнай мяжы аўтамабілямі ў пунктах пропуску.
Грэнляндыя імкнецца да незалежнасьці і ня хоча быць амэрыканскай ці дацкай, заявіў прэмʼер-міністар вострава Мютэ Эгедэ на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэмʼер-міністрам Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн.
Украіна і Расея паведамляюць пра разбурэньні і пацярпелых у выніку маштабных атак дронаў на свае тэрыторыі ў ноч на 11 студзеня.
Фота беларускага стэндап-коміка Славы Камісаранкі, сьпевака Сяргея Міхалка, паліталягіні Тацяны Чуліцкай і беларускіх фатографаў Яўгена Канаплёва і Юліі Лейдзік зьявіліся на стэндзе «Іх шукае міліцыя» ў Менску.
Тысячы пратэстоўцаў выйшлі ўвечары 10 студзеня на вуліцы сталіцы Славакіі Браціславы, каб выказаць абурэньне лініяй прэм’ер-міністра Робэрта Фіца на збліжэньне з Крамлём, паведамляюць сусьветныя агенцтвы.
Акруговы суд Варшавы на запыт раённай пракуратуры Ўроцлава выдаў другі эўрапейскі ордэр на арышт былога польскага судзьдзі Томаша Шмыта, які ўцёк у Беларусь.
З 11 студзеня 2025 году пачало дзейнічаць пагадненьне паміж Беларусьсю і Расеяй аб узаемным прызнаньні візаў, вынікае з паведамленьня Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Падзеі 11 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Сьледчы камітэт паведамляе, што ўвечары 10 студзеня 28-гадовая кіроўца аўтамабіля Ford рухалася па вуліцы Касманаўтаў у Менску і зьбіла 8-гадовага хлопчыка, які пераходзіў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
У дзіцячым садку Асіповічаў у Магілёўскай вобласьці памерла двухгадовае дзіця. Раней пра гэта не паведамлялася. Цяпер Сьледчы камітэт праводзіць праверку надзвычайнага здарэньня.
Сёньня прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусцін ўручыў прэміі ураду Расеі за 2024 год у галіне сродкаў масавай інфармацыі. Адной з узнагароджаных была супрацоўніца беларускай дзяржаўнай тэлевізіі Ксенія Лебедзева.
Злучаныя Штаты Амэрыкі заплацяць 25 мільёнаў даляраў за інфармацыю, якая дапаможа арыштаваць кіраўніка Вэнэсуэлы Нікаляса Мадура.
Аркадзій Волаж — заснавальнік «Яндэксу», адной з найбуйнейшых у Расеі інфармацыйных кампаніяў. Цяпер ён жыве за межамі Расеі.
«Закон аб супрацьдзеяньні нелегітымнаму суду» ўводзіць санкцыі супраць асобаў, якія перасьледуюць у судзе грамадзян ЗША і саюзных краінаў, якія не ўваходзяць у склад Міжнароднага крымінальнага суду (МКС).
У Люблінскім акруговым судзе 10 студзеня пачаўся судовы працэс над 53-гадовым грамадзянінам Беларусі Мікалаем М., якога падазраюць у шпіянажы.
Злучаныя Штаты ўвялі блякавальныя санкцыі супраць двух найбуйнейшых расейскіх экспартэраў нафты — кампаній «Газпромнефть» і «Сургутнефтегаз».
Свабодны ўнівэрсытэт Бэрліну, вышэйшыя навучальныя ўстановы і навуковыя інстытуты Гейдэльбэргу, Мюнстэру, Кёльна, Ахэна і дзясяткаў іншых гарадоў вырашылі выдаліць свае ўліковыя запісы з сацсеткі Х і перайсьці на іншыя плятформы.
Трамп па-ранейшаму прызнаны вінаватым у 34 эпізодах падробкі дзелавых дакумэнтаў — гэты вэрдыкт быў вынесены судом прысяжных у Нью-Йорку мінулай вясной. Аднак суд пастанавіў вызваліць Трампа ад пакараньня з павагі да інстытуту прэзыдэнцкай улады.
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Ігар Карпенка на прэсавай канфэрэнцыі сёньня адказаў на пытаньне аб патрабаваньнях, каб інфармацыя ў выбарчых бюлетэнях была ня толькі на беларускай, але і на расейскай мове.
Расейскія ўлады выціскаюць украінскіх настаўнікаў на акупаваных тэрыторыях.
Кніга «Плошча Перамогі» пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча выходзіць у стакгольмскім выдавецтве Ersatz у сакавіку 2025 году.
З зоны бедства эвакуяваныя не менш за 180 тысяч жыхароў.
Праблемы з дакумэнтамі ў беларускіх вучняў і студэнтаў у Польшчы пачаліся ў 2023 годзе, пасьля таго як скончыўся тэрмін дзеяньня пагадненьня паміж Беларусьсю і Польшчай аб супрацы ў сфэры адукацыі.
Толькі ў адной краіны Паўночнаатлянтычнага альянсу выдаткі на нацыянальную абарону адносна валавога ўнутранага прадукту зьменшыліся — у ЗША. Толькі адна краіна захавала той самы працэнт выдаткаў, што і дзесяцігодзьдзе таму, Харватыя.
Дэлегацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, сяброўства якога ў Міжнароднай фэдэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца прыпыненае, наведала ў Жэнэве форум міжнароднага руху Чырвонага Крыжа.
У кампаніі, якая кіруе сеткай былых рэстаранаў McDonald’s у Беларусі, зьмянілася назва.
Зьмены ў Крымінальны кодэкс, Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс 10 студзеня разглядае Палата прадстаўнікоў.
У Беларусі ініцыююць новыя крымінальныя справы супраць тых, хто ўжо даўно за кратамі.
Апошнія некалькі гадоў у Менску адбывалася шмат аварый, у выніку якіх жыхары сталіцы ці не атрымлівалі ваду, ці яна была кепскай якасьці.
Загрузіць яшчэ