Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіліся новыя зьвесткі пра танкер Eagle S, які падазраюць у пашкоджаньні камунікацыяў на Балтыцы


Танкер Eagle S
Танкер Eagle S

Экіпаж нафтавага танкера Eagle S зьбіраўся перарэзаць яшчэ адзін падводны энэргетычны кабэль і газаправод, калі фінскія ўлады затрымалі судна.

Аб гэтым піша Reuters са спасылкай на кіраўніка расьсьледаваньня Рыста Лохі з Нацыянальнага бюро расьсьледаваньняў Фінляндыі.

Па дадзеных Лохі, экіпаж судна плянаваў перарэзаць другі энэргетычны кабэль Estlink-1 і газаправод BalticConnector паміж Фінляндыяй і Эстоніяй. Ён зазначыў, што пры гэтым маглі быць пашкоджаныя і іншыя крытычныя камунікацыі.

Estlink-2 быў пашкоджаны 25 сьнежня. Праз падазрэньне ў пашкоджаньні фінскія ўлады затрымалі нафтавы танкер Eagle S пад сьцягам Астравоў Кука. Судна выйшла зь пецярбурскага порту Усць-Луга 25 сьнежня і накіроўвалася ў Порт-Саід у Эгіпце. Па дадзеных Financial Times і Lloyd’s List, танкер перавозіў расейскую нафту і адносіцца да «ценявага флёту» Расеі, створанага для перавозкі нафты ў абыход санкцый.

Неўзабаве пасьля гэтага сьледчыя зь Фінляндыі знайшлі шматкілямэтровы сьлед на дне Балтыйскага мора, дзе раней быў пашкоджаны электракабэль. Як мяркуецца, ён быў пакінуты якарам.

Eagle S — адзінае судна ў флёце Caravella. Яго капітанам, як высьветлілі «Важные истории», зьяўляецца грамадзянін Грузіі Давіт Вадатчкорыя. Пасьля затрыманьня танкера фінскія ўлады наклалі на васьмярых чальцоў экіпажа забарону на выезд.

Як паведаміў Лохі, да васьмярых падазраваных дадаўся дзявяты, яму таксама забаранілі выезд.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG