Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз прызначаны Надзвычайным і паўнамоцным паслом Беларусі ў Турэччыне.
Як паведамляецца на сайце Аляксандра Лукашэнкі, ён прызначыў кіраўнікоў дыпляматычных прадстаўніцтваў Беларусі яшчэ ў пяці краінах:
- Аляксея Багданава — у Казахстане;
- Аляксандра Агароднікава — ва Ўзбэкістане;
- Дзьмітрыя Піневіча — у Азэрбайджане;
- Віталя Барчука — у Кубе і па сумяшчальніцтве ў Дамінікане і Нікарагуа;
- Юрыя Ярашэвіча — у Ізраілі.
Лукашэнка таксама прызначыў Артура Карповіча міністрам антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю, а Дзьмітрыя Кійка — міністрам падаткаў і збораў.
Форум