Ганна Соўсь абмяркоўвае пацьверджаныя факты і розныя вэрсіі ў жывым эфіры «ПіКу Свабоды» разам з намесьнікам кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Паўлам Латушкам, а таксама Ўладзімерам Жыгарам прадстаўніком арганізацыі былых сілавікоў BelPol.
Глядзіце размову на відэа цалкам
Тут фрагмэнты гутаркі
Павал Латушка: Тое, што нам удалося ўсталяваць самім, што тэлефон Анжалікі Мельнікавай знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі 19 сакавіка і 25 сакавіка. Таксама мы ведаем, што адна з тэхнічных прыладаў Анжалікі Мельнікавай спрацавала ў Польшчы ў Варшаве 18 сакавіка. А таксама тое, што муж Анжалікі выехаў 23 сакавіка ў Беларусь. Таксама быў атрыманы доступ да майго календара сустрэч і перамяшчэньняў па тэрыторыі Польшчы і краінаў Эўразьвязу за апошні пэрыяд і ў будучыні. Тэхнічна мы адсачылі, што гэта быў непажаданы доступ, некантраляваны праз нас. Гэта тэарэтычна стварае адмысловыя дадатковыя рызыкі для мяне. Мы разумеем, што мы знаходзімся на вайне. Супраць дэмакратычных сілаў у Беларусі, супраць дэмакратычнага грамадзтва, супраць дэмакратычных інстытутаў рэжым вядзе вайну выкарыстоўваючы не абмежаваныя, не лімітаваны рэсурсы.
Трэба таксама прымаць да ўвагі, што Анжаліка Мельнікава — грамадзянка Беларусі, але адначасова яна атрымала і грамадзянства Польшчы, грамадзянства краіны члена Эўрапейскага Зьвязу. І калі мы кажам, напрыклад, пра пытаньні бясьпекі, то калі ты атрымліваеш грамадзянства краіны ў Эўрапейскім Зьвязе, ты праходзіш адпаведную вэрыфікацыю і праверку. І яна, я перакананы на 100%, яна прайшла адпаведную вэрыфікацыю і праверку ў адпаведных адмысловых органах бясьпекі, якія адказваюць за пытаньне бясьпекі ў Польшчы.
Уладзімер Жыгар: Ёсьць афіцыйныя польскія дзяржаўныя органы, якія гэтым зараз займаюцца. Спэкуляваць і неяк абмяркоўваць тэмы, якія праскокваюць у СМІ, мы ня будзем. Мы як і ўсё назіраем за падзеямі, за новай інфармацыяй, якая ўсплывае ў СМІ. Ёсьць шмат вэрсій. Рабіць нейкі нахіл у бок адной з вэрсій мы ня можам. Тут, можа быць, усё што заўгодна. Адзінае, што крыху так зьдзіўляе. Калі б яна знаходзілася на тэрыторыі Беларусі ўжо даўно, то напэўна б рэжым неяк скарыстаўся гэтым. Таму мы проста назіраем. Я думаю, што калі б чалавек знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі, яны б яго паказалі ўжо. Магчыма, яны б не паказалі б яго адразу ўжо, але ўжо прайшло некалькі дзён пасьля таго, як зьявілася інфармацыя аб яе зьнікненьні. Паўтаруся, польскія праваахоўныя органы маюць усе магчымыя мэтады для ўстанаўленьня месцазнаходжаньня чалавека. Яна — грамадзянка Польшчы. На нашу думку, польскія службы разьбяруцца ў гэтым. Калі не памыляюся, то павінны заўтра даць нейкі кароткі прэс-рэліз наконт гэтай сытуацыі.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум