Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 14 студзеня: на палівязьня Міхала Лабаня завялі новую справу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.

Палітвязьня зноў будуць судзіць

Міхал Лабань — гаспадар ювэлірнай майстэрні «Самародак», які займаўся вырабам упрыгожаньняў для ўдзельнікаў рэканструктарскіх суполак, вывучаў гісторыю Сярэднявечча.

Яго абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку (ч. 1 арт. 367 КК), абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК).

У траўні 2022 года суддзя Віталь Лапко асудзіў палітвязьня да 4 гадоў калёніі і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь. Тэрмін Міхаіл адбываў у івацэвіцкай калёніі № 22. Але ў траўні 2024 года яму ўзмацнілі пакараньне і перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.

Цяпер стала вядома, што 29 студзеня ў Віцебскім абласным судзе Міхаіла будуць судзіць за данаты паводле арт. 361-2 КК (фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня). Справу будзе разглядаць судзьдзя Аляксандр Абашын, піша «Вясна».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG