Сярод выратаваных з мазуту, які выліваецца ў мора з пацярпелых крушэньне ў Чорным моры расейскіх танкераў «Волганафта», птушак выжылі менш за 17%.
Эўрапейская народная партыя (ЭНП) прыняла рэзалюцыю аб непрызнаньні выбараў у Беларусі, у якой асудзіла парушэньне правоў чалавека і дэмакратычных прынцыпаў, якія працягваюцца ў краіне.
Расейскія карыстальнікі інтэрнэту скардзяцца на збоі ў працы апэратараў сувязі, банкаў і сэрвісаў.
Друкаваць «пашпарт Новай Беларусі» будуць у Беларускім пашпартным цэнтры ў Вільні. «Разглядаецца магчымасьць стварэньня аналягічных цэнтраў у Польшчы і, магчыма, ва Ўкраіне», паведаміў парталу «Люстэрка» кіраўнік праекту Марус Гудэлайціс.
Дзяржаўныя газэты апублікавалі перадвыбарныя праграмы ўсіх кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі, якія пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар. Зьявіліся праграмы Аляксандра Лукашэнкі, Аляксандра Хіжняка і Алега Гайдукевіча.
Па стане на 14 студзеня ў Беларусі 1249 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць зьняволеных з палітычных матываў можа быць большая.
Сейм Літвы 14 студзеня ўхваліў законапраект, які прапануе дэнансаваць пагадненьне зь Беларусьсю аб пазьбяганьні падвойнага падаткаабкладаньня даходаў і фіскальных парушэньняў, падпісанае ў Менску 18 ліпеня 1995 году.
За два тыдні студзеня 2025 году ад зьнешніх прычын у Беларусі загінулі 10 дзяцей, паведаміла 14 студзеня прадстаўніца Генпракуратуры Вікторыя Фіневіч.
Пра інцыдэнт, што адбыўся ўвосень 2024 году, стала вядома з апублікаванага 13 студзеня судовага рашэньня. Затрыманыя казалі, што зьбіралі грыбы.
Восем дзяржаваў далучыліся да санкцыяў, якія Эўразьвяз увёў 16 сьнежня 2024 году ў дачыненьні да 26 фізычных і дзвюх юрыдычных асобаў зь Беларусі, паведаміла 14 студзеня Рада Эўразьвязу.
На дзяржаўным беларускім тэлеканале АНТ паказалі прапагандысцкі фільм пра журналістаў Радыё Свабода, якія нібыта «спрабавалі падпаліць Беларусь».
Цяпер літоўскі палітык гаворыць, што меў на ўвазе не дзяржаву Рэспубліку Беларусь, а беларускі народ.
NASA заявіла, што будучую яркасьць камэты «зараней цяжка» прадказаць, але камэта C/2024 G3 (Атляс) можа заставацца дастаткова яркай, каб яе можна было ўбачыць няўзброеным вокам.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Хто дапамог знайсьці злачынца і атрымаў узнагароду, не паведамляюць.
Раней у Злучаных Штатах уводзілі забароны розных ступеняў на карыстаньне сацсеткай, якая, як лічыцца, дапамагае Пэкіну шпіёніць за амэрыканскімі чыноўнікамі.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў дыпляматаў і міністраў.
У сыстэме жыльлёва-камунальнай гаспадаркі (ЖКГ) існуе кадравая праблема, заявіў 13 студзеня ў этэры тэлеканала СТВ намесьнік кіраўніка Мінжылкамгасу Андрэй Рамашка.
Сваякі палітычнага вязьня Дзяніса Сальмановіча занепаколеныя ягоным здароўем.
Улады хочуць выключыць любую магчымасьць пратэстаў з боку студэнтаў.
Прарасейскія ўлады рэгіёну адмаўляюцца ад дапамогі Кішынёва.
Упершыню караблі ВМС ЗША будуць названыя ў гонар амэрыканскіх прэзыдэнтаў, якія займалі сваю пасаду ў XXI стагодзьдзі.
Міністар замежных спраў Нідэрляндаў Каспар Вэлдкамп пасьля сустрэчы зь Сьвятланай Ціханоўскай заклікаў улады Беларусі вызваліць усіх палітвязьняў.
Мясцовы збор за перасячэньне транспартнымі сродкамі дзяржаўнай мяжы Беларусі ў пунктах пропуску ўводзіцца з 1 лютага 2025 году ў Горадзенскай вобласьці. Ён складзе 1 базавую велічыню (42 рублі).
Раніцай 14 студзеня ўкраінскія бесьпілётнікі правялі атакі на аб'екты ВПК горада Энгельс Саратаўскай вобласьці і сталіцы Рэспублікі Татарстан Казань.
Хочуць адпрацаваць выкарыстаньне супольнай рэгіянальнай групоўкі войскаў у выпадку неабходнасьці для ваеннай бясьпекі Беларусі і Расеі.
10 з 27 краін Эўразьвязу выступілі з прапановай як мага хутчэй спыніць увесь імпарт газу з Расеі.
«Будаўнічая амністыя» азначае магчымасьць падаць дакумэнты на пабудаваныя без дазволу дамы дзеля іх спрошчанага прыёму ў эксплюатацыю.
Падзеі 14 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэнт выступіў у Дзярждэпартамэнце ЗША з выніковай прамовай, у якой расказаў пра дасягненьні сваёй адміністрацыі.
ЭЗ павінен перагледзець свае прыярытэты выдаткаў, каб павялічыць абаронны бюджэт, заявіў генэральны сакратар NATO Марк Рутэ, выступаючы сёньня ў Эўрапарлямэнце.
Індыя адмовіць у разгрузцы танкерам, якія патрапілі пад санкцыі ЗША, абвешчаныя 10 студзеня. Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на высокапастаўленага індыйскага чыноўніка.
Фонду салідарнасьці BySol вядома пра «ня менш чым восем арыштаў» на беларускай мяжы пры вяртаньні грамадзян у краіну ў пэрыяд калядных і навагодніх сьвят, паведаміў у сацсетках 13 студзеня яго кіраўнік Андрэй Стрыжак.
Шэсьць краін Эўрапейскага Зьвязу зьвярнуліся да Эўракамісіі з заклікам панізіць так званую столь цэнаў на расейскую нафту, вызначаную раней краінамі «Групы сямі» (G7) на ўзроўні 60 даляраў за барэль.
Прэм’ер-міністар Літвы сацыял-дэмакрат Гінтаўтас Палуцкас заявіў, што ў сёньняшнім кантэксьце камэнтары міністра ўнутраных спраў Уладзіслава Кандратовіча аб блізкасьці беларусаў да літоўцаў гучаць дзіўна. Пра гэта інфармуе LRT.
У Беларусі спажывецкія цэны павялічыліся на 5,2%. Харчаваньне падаражэла на 6,5%, нехарчовыя тавары — на 3,6%, паслугі — на 5%.
Польшча на сёньня не разглядае адкрыцьцё пунктаў пропуску на мяжы зь Беларусьсю з прычыны адсутнасьці крокаў насустрач па вострых пытаньнях з боку Менску.
Упраўленьне ўнутраных спраў Гомельскай вобласьці абвясьціла ў вышук расейскага журналіста Ільлю Даўлятчына паводле абвінавачаньня ў садзейнічаньні «экстрэмізму», у канцы 2024 году яго абвясьцілі ў вышук у Расеі.
Міжнародная арганізацыя Amnesty International патрабуе ад уладаў Беларусі вызваліць палітзьняволеную Насту Лойку, спыніць рэпрэсіі ў дачыненьні да праваабаронцаў і іншых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці.
Тры танкеры, якія перавозяць больш за два мільёны барэляў расейскай нафты, дрэйфуюць у водах на ўсход ад узьбярэжжа Кітаю. Гэта пачалося пасьля таго, як у пятніцу яны трапілі пад санкцыі ЗША. Таксама назіраюцца праблемы з танкерамі каля ўзьбярэжжа Гішпаніі.
У Варшаве адбылося трэцяе паседжаньне ў справе аб згвалтаваньні і забойстве беларускі Лізаветы.
Кніга «Сказки» Аляксандра Пушкіна, выдадзеная пад гандлёвай маркай «Умка» ў сэрыі «Золотая классика», зьнікне з паліц беларускіх крамаў. Такое рашэньне прыняў Дзяржстандарт пасьля праверкі выданьня.
Грамадзянін Літвы, уласьнік гэтай кампаніі, Ігар Удавіцкі фігураваў у расьсьледаваньні парлямэнцкай камісіі аб незаконным фінансаваньні выбараў і незаконным уплыве на палітычную сыстэму.
Акцыі пратэсту ў Беларусі немагчымыя, на мітынгі ў іншых краінах апошнім часам выходзяць беларусы, якія выехалі за мяжу.
Ініцыятыва «Праваабаронцы за свабодныя выбары» правяла аналіз праграмаў кандыдатаў на прэзыдэнта.
10 студзеня ў другім чытаньні ўхвалілі праект зьменаў у законы, якія рэгулююць крымінальную адказнасьць.
Стваральнікі плятформы паведамілі, што цяпер карыстаньне старым адрасам можа быць небясьпечным, бо ім ужо не належыць ніякіх правоў на старонку.
У Міністэрстве абароны Расеі паведамілі аб спробе Ўкраіны атакаваць баявымі бесьпілётнікамі кампрэсарную станцыю (КС) «Руская» у населеным пункце Гай-Кадзор (Краснадарскі край), якая пампуе газ у Эўропу праз трубаправод «Турэцкі паток».
12 студзеня папа Рымскі Францішак прызначыў новага сакратара дыкастэрыі ў справах культуры і адукацыі, а таксама надаў біскупскую годнасьць падсакратару дыкастэрыі ў справах Усходніх Цэркваў.
Загрузіць яшчэ