Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армэнія і ЗША падпісалі пагадненьне аб стратэгічным партнэрстве


Кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў Армэніі і ЗША Арарат Мірзаян і Энтані Блінкен падпісалі дамову аб стратэгічным партнэрстве. Вашынгтон, 14 студзеня 2025
Кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў Армэніі і ЗША Арарат Мірзаян і Энтані Блінкен падпісалі дамову аб стратэгічным партнэрстве. Вашынгтон, 14 студзеня 2025

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен паведаміў, што ў Армэнію будзе накіраваная група спэцыялістаў для экспэртнай дапамогі ва ўмацаваньні межаў.

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен і міністар замежных спраў Армэніі Арарат Мірзаян падпісалі ў аўторак у Вашынгтоне пагадненьне аб пашырэньні супрацоўніцтва паміж дзьвюма краінамі ў сфэры бясьпекі. ЗША і Армэнія сфармавалі «камісію стратэгічнага партнэрства», якая распрацуе магчымасьці для ўмацаваньня сувязяў у галіне абароны, у эканоміцы, у разьвіцьці інстытутаў дэмакратыі, заявіў Блінкен на цырымоніі падпісаньня пагадненьня.

Па словах кіраўніка Дзярждэпартамэнту ЗША, абедзьве краіны становяцца «ўсё мацнейшымі партнэрамі».

Камюніке аб сустрэчы і падпісаньні дамоўленасьцяў апублікавана на сайце Дзярждэпартамэнту.

Кіраўнік МЗС Армэніі Арарат Мірзаян, які выступіў на цырымоніі падпісаньня, усьлед за амэрыканскім калегам адзначыў, што ЗША накіруюць у Армэнію групу спэцыялістаў для аказаньня экспэртнай дапамогі ва ўмацаваньні бясьпекі межаў. ЗША таксама пачнуць з Армэніяй перамовы аб цывільным ядзерным супрацоўніцтве.

Кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў Армэніі і ЗША Арарат Мірзаян (зьлева) і Энтані Блінкен, Вашыгтон, 14 студзеня 2024
Кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў Армэніі і ЗША Арарат Мірзаян (зьлева) і Энтані Блінкен, Вашыгтон, 14 студзеня 2024

Ерэван заявіў аб афіцыйным далучэньні да даўно ўзначаленай ЗША кааліцыі барацьбы з экстрэмісцкім рухам «Ісламская дзяржава», зазначае «Голас Амэрыкі».

Армэнія ў апошнія гады скараціла і затым прыпыніла ўдзел ва ўзначаленай Расеяй Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бясьпецы. Да восені 2023-га Армэнія, адмовіўшыся ад удзелу ў восеньскіх вучэньнях АДКБ, у тым жа месяцы арганізавала сумесныя армяна-амэрыканскія вучэньні. У аўторак Расея заявіла, што гэты крок зробіць несумяшчальным сяброўства Ерэвана ў Эўразійскім эканамічным саюзе — мытным блёку, які ўзначальвае Масква.

На мінулым тыдні парлямэнт Армэніі ўхваліў законапраект аб пачатку працэсу падачы заяўкі на ўступленьне ў Эўразьвяз.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG