У панядзелак камэта знаходзілася ў пэрыгеліі, пункце, у якім яна бліжэй за ўсё да Сонца, што ўплывае на тое, наколькі яна яркая. Экспэрты кажуць, што гэта можа быць бачна зь вечара панядзелка.
Хаця дакладныя месцы магчымай бачнасьці невядомыя, экспэрты мяркуюць, што камэту, якая можа зьзяць гэтак жа ярка, як Вэнэра, лепш за ўсё назіраць з паўднёвага паўшар’я.
Камэту заўважылі летась з дапамогай сыстэмы сыстэмы сыгналізацыі NASA аб сутыкненьні з астэроідамі.
Доктар Шыям Баладжы, дасьледнік фізыкі астрачасьціц і касмалёгіі з Каралеўскага каледжу Лёндану, сказаў, што «бягучыя арбітальныя разьлікі паказваюць, што яна пройдзе прыкладна ў 8,3 мільёна міль ад Сонца», што клясыфікуе яе як камэту, якая «абыходзіць сонца», піша BBC.
Унівэрсытэт апісаў камэту як падзею, што адбываецца раз на 160 000 гадоў.
Доктар Баладжы сказаў, што магчымасьці заўважыць камэту могуць узьнікнуць «у дні вакол пэрыгелія, у залежнасьці ад мясцовых умоў і паводзін камэты». Бачнасьць і яркасьць могуць быць непрадказальнымі.
Найлепей, як прагназуецца, назіраць за камэтай будзе з Паўднёвага паўшар’я. Для Паўночнага назіраньне можа быць складаным праз становішча камэты адносна Сонца.
Доктар Баладжы параіў людзям, якія хочуць заўважыць камэту, знайсьці месца далей ад сьветлавога забруджваньня і выкарыстоўваць бінокль або невялікі тэлескоп.
Раней астранаўт Дон Пэтыт падзяліўся ў сацыяльных сетках фатаграфіяй камэты, зробленай зь Міжнароднай касьмічнай станцыі.
«Гэта зусім дзіўна бачыць камэту з арбіты. Atlas C2024-G3 наносіць нам візыт», — напісаў ён.
Форум