Як вынікае з тэкстуапублікаванага ўказу, праект плянуюць рэалізаваць цягам 2025-2034 гадоў.
«У выніку рэалізацыі праекту плянуецца павялічыць даступнасьць і якасьць мабільнай сувязі і хуткасьці інтэрнэту за рахунак актыўнага ўкараненьня тэхналёгіі 5G і павелічэньня ахопу тэрыторыі краіны сувязьзю па тэхналёгіі LTE», — адзначаецца ў паведамленьні прэсавай службы Лукашэнкі.
Згодна з указам, адзіным інфраструктурным апэратарам адзінай сеткі, заказчыкам па распрацоўцы праектнай дакумэнтацыі і будаўніцтве аб’ектаў, а таксама інвэстарам, які рэалізуе праект, зьяўляецца ААТ «Беларускія воблачныя тэхналёгіі».
Лукашэнка распарадзіўся надаць гэтай кампаніі растэрмінаваньне ўнясеньня платы за выдзяленьне радыёчастотнага спэктру, да 31 сьнежня 2034 году вызваліў ад аплаты падатку на прыбытак, а таксама ад налічэньня і аплаты адлічэньняў у рэспубліканскі фонд унівэрсальнага абслугоўваньня лічбавага разьвіцьця і сувязі. Усе гэтыя сродкі кампанія павінна накіроўваць на рэалізацыю інвэстыцыйнага праекту.
Форум