Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Славаччыне маштабныя пратэсты супраць прэм'ер-міністра Фіца і ягонай прарасейскай палітыкі


Антыўрадавы пратэст на плошчы Свабоды ў Браціславе, 7 лютага 2025 году
Антыўрадавы пратэст на плошчы Свабоды ў Браціславе, 7 лютага 2025 году

Увечары 7 лютага вялікія натоўпы людзей выйшлі на пратэсты ў гарадах па ўсёй Славаччыне, выказваючы занепакоенасьць тым, што прэмʼер-міністар Робэрт Фіца паварочвае дзяржаву-сябра Эўразьвязу у бок Расеі, і заклікаючы яго пайсьці ў адстаўку.

Дзясяткі тысяч людзей выйшлі на плошчу Свабоды ў Братыславе другі раз за два тыдні. Удзельнікі трымалі ліхтарыкі сваіх мабільных тэлефонаў, скандуючы «У адстаўку, у адстаўку», «Расейскі агент» і «Славаччына — гэта Эўропа».

Пратэсты ў Братыславе 7 лютага
Пратэсты ў Братыславе 7 лютага

Яны запатрабавалі неадкладна спыніць любое супрацоўніцтва з Расеяй, абвінавачваючы прэмʼер-міністра Фіца ў супрацоўніцтве з аўтакратамі і спробе ператварыць Славаччыну ў аўтакратыю.

Пратэсты прайшлі ў 41 месцы ў Славаччыны, у параўнаньні з 28 двума тыднямі раней, а таксама ў 13 гарадах за мяжой, паведамляе Associated Press са спасылкай на арганізатараў. Навіновы сайт Dennik ацаніў колькасьць людзей на плошчы Свабоды ў Браціславе да 45 тысяч чалавек.

Вулічныя пратэсты сталі найбуйнейшымі з 2018 году, калі забойствы журналіста-расьсьледніка і ягонай нявесты справакавалі палітычныя ўзрушэньні, якія прывялі да краху папярэдняга ўраду Фіца.

Робэрт Фіца вярнуўся да ўлады ў 2023 годзе, пачаўшы свой чацьвёрты тэрмін на пасадзе прэмʼер-міністра Славаччыны, і хутка выклікаў занепакоенасьць сярод крытыкаў тым, што ён падрывае дэмакратыю і збліжае краіну з Расеяй. У сьнежні ён сустрэўся з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным у Маскве.

Фіца, які перажыў замах у траўні 2024 году, спыніў ваенную дапамогу Ўкраіне, адкрыта выступіў супраць будучага сяброўства Ўкраіны ў NATO і выказаўся супраць санкцый ЭЗ у дачыненьні да Расеі. Напружаньне ўзрасло пасьля ягоных заяваў пра тое, што апанэнты плянуюць ператварыць пратэсты ў спробы зьвяржэньня ўраду.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG