«З 1 кастрычніка 2024 году калі сацыяльны пансіянат не атрымаў ліцэнзію, ён ня мае права ажыцьцяўляць гэты від дзейнасьці. Тры ключавыя моманты, якія павінны выконваць любыя падобныя ўстановы, — гэта эпідэміялягічная і пажарная бясьпека і, вядома ж, якасныя сацыяльныя паслугі. На дадзены момант шэсьць прыватных пансіянатаў ужо атрымалі адпаведны дазвольны дакумэнт», — паведаміла яна.
Пасьля прыняцьця закону аб ліцэнзаваньні ў Беларусі (яго прынялі ў сьнежні 2023 году, а норма аб ліцэнзаваньні пансіянатаў набыла моц 1 ліпеня 2024 году) да 1 кастрычніка ўсе прыватныя сацыяльныя пансіянаты павінны былі атрымаць ліцэнзію на ажыцьцяўленьне дзейнасьці.
У верасьні 2024 году намесьніца міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка паведамляла, што 11 з 35 прыватных пансіянатаў Беларусі не прайшлі праверкі Мінпрацы — яны былі зачыненыя або прыпынілі сваю дзейнасьць самастойна ці па рашэньні суду на падставе прадпісаньняў афіцыйных органаў. Такім, чынам з 24 пансіянатаў, якія засталіся працаваць у Беларусі на той момант, ліцэнзіі змаглі атрымаць толькі 6.
Таксама ў Беларусі каля 90 дзяржаўных сацыяльных пансіянатаў. Раней яны называліся дамамі для састарэлых і людзей з інваліднасьцю, але ў ліпені 2024 году іх перайменавалі ў сацыяльныя пансіянаты. Праўда, як расказваў Свабодзе былы пастаялец такога месца, лепш ад гэтага ня стала.
- Яшчэ ў 2023 годзе ў Беларусі пачаліся маштабныя праверкі прыватных дзіцячых садкоў і школ, пасьля якіх значную частку зь іх зачынілі. Установы адукацыі прыватнай формы ўласнасьці ў Беларусі таксама павінны праходзіць ліцэнзаваньне. Паводле стану на пачатак 2024 году міністар адукацыі Андрэй Іванец паведамляў, што цяпер у Беларусі функцыянуюць шэсьць прыватных адукацыйных установаў.
Форум