У Чэрыкаўскі раённы аддзел унутраных справаў паступіла інфармацыя, што ў райцэнтры мікрааўтобус Mercedes сутыкнуўся з аўтамабілем Lada і зьехаў зь месца здарэньня, паведамляе Міністэрства ўнутраных справаў.
Калі супрацоўнікі супрацоўнікі ДАІ выявілі гэтую машыну і далі сыгнал спыніцца, кіроўца паспрабаваў уцячы. Паводле МУС, машына разганялася да 140 км/г і стварала рэальную пагрозу іншым удзельнікам дарожнага руху, таму інспэктары прынялі рашэньне выкарыстоўваць і пасьля прыцэльных стрэлаў па колах парушальніка затрымалі.
Паведамляецца, што за рулём знаходзіўся 30-гадовы раней неаднаразова судзімы жыхар Магілёва, які ніколі ня меў правоў кіроўцы. Агляд паказаў больш за 1,1 праміле алькаголю ў ягонай крыві.
На кіроўцу склалі 15 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за кіраваньне машынай у нецьвярозым стане, невыкананьне неаднаразовых патрабаваньняў спыніцца і за непадпарадкаваньне. Яго зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.
Форум