Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, колькі беларусаў дэпартавалі з ЗША за апошнія пяць гадоў


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Беларусы ЗША на акцыі пратэсту каля штаб-кватэры ААН на Манхэтэне, канец 2019 году
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Беларусы ЗША на акцыі пратэсту каля штаб-кватэры ААН на Манхэтэне, канец 2019 году

Іміграцыйная і мытная служба ЗША (ICE) з 2019 па 2024 год дэпартавала 52 грамадзян Беларусі, гаворыцца ў справаздачы ведамства, заўважыла «Люстэрка».

Як вынікае з дакумэнта, на працягу 2024 фінансавага году (з верасьня 2023 па верасень 2024 году) з ЗША выдварылі 271 484 грамадзяніна 192 краінаў. Колькасьць дэпартаваных павялічылася амаль удвая ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам папярэдняга году.

У прыватнасьці, у 2024 фінансавым годзе з ЗША дэпартавалі 8 беларусаў — столькі ж, колькі і ў 2023 фінансавым годзе (8). У 2022-м іх было трое, у 2021-м — чацьвёра, у 2020-м — 11, а ў 2019-м — 18 чалавек. Агулам за пяць гадоў — 52 чалавекі.

Днямі стала вядома, што ў сьпісе ICE на дэпартацыю — 323 грамадзяніны Беларусі. Таксама ў сьпіс асобна ўваходзяць 337 уладальнікаў пашпартоў СССР, сярод якіх могуць быць і тыя, хто нарадзіўся ці рос на тэрыторыі БССР. Міграцыйны адвакат у камэнтары Свабодзе раней зазначыў, што гэтая лічба можа значна павялічыцца.

Празь некалькі дзён пасьля інаўгурацыі Дональда Трампа, які ў сваёй прамове ў Белым доме паабяцаў хутка «зрабіць Амэрыку зноў вялікай», ЗША пачалі масавую высылку мігрантаў, якія нелегальна знаходзяцца ў краіне. Трамп ужо прыняў шэраг указаў, якія тычацца становішча мігрантаў у ЗША. На вайсковых самалётах невялікую частку мігрантаў вывезьлі ў краіны Паўднёвай Амэрыкі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG