Даты дня
9 лютага 1852 году ў Менску адбылася прэм’ера першай беларускай опэры. Кампазытар Станіслаў Манюшка напісаў музыку да п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Двухактовая камэдыя-опэра мела назву «Сялянка» або «Вясковая ідылія». Героі ўпершыню сьпявалі па-беларуску. Спэктакль выклікаў фурор. Адбылося некалькі паказаў у Менску, Бабруйску, Слуцку, Глуску. Урэшце спэктакль быў забаронены.
1913 — у Вільні Беларускі музычна-драматычны гурток упершыню паставіў камэдыю Янкі Купалы «Паўлінка».
Таксама ў гэты дзень
1519 — Францішак Скарына выдаў у Празе Кнігу «Юдыт».
1667 — адбылося падпісаньне Андрусаўскага замірэньня, якое скончыла вайну Масковіі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг., самую спусташальную вайну ў гісторыі Беларусі. Згодна з замірэньнем, Рэч Паспалітая страціла смаленскія землі і левабярэжную Ўкраіну.
1904 — японская эскадра адмірала Тога атакавала расейскую эскадру на ўнутраным рэйдзе Порт-Артура, пачалася расейска-японская вайна.
1991 — праведзены рэфэрэндум аб незалежнасьці Літвы ад СССР. За аднаўленьне незалежнасьці прагаласавалі каля трох чвэрцяў зарэгістраваных выбарнікаў, яўка перавысіла 80%.
У гэты дзень нарадзіліся
1547 — Крыштап Мікалай Радзівіл «Пярун», гетман вялікі літоўскі. Ягоны паход на Маскву апісаны ў літаратурных творах.
1839 — Аляксандар Акінчыц, лекар, удзельнік паўстаньня 1863-64, мэмуарыст.
1886 — Аляксандар Мясьнiкоў, бальшавіцкі кіраўнік ССРБ, не прызнаваў беларускай нацыі, выступаў супраць дзяржаўнасьці Беларусі. Загінуў у авіякатастрофе.
1907 — Іван Булыгін, беларускі навуковец-фізіёляг, акадэмік НАН Беларусі, стваральнік і першы дырэктар Інстытута фізіялёгіі, заслужаны дзяяч навук Беларусі.
1930 — Валянцін Тарас, беларускі паэт, перакладчык, публіцыст, удзельнік партызанскага руху падчас Другой сусьветнай вайны.
1942 — Вадзім Болбас, беларускі пісьменьнік.
1946 — Эдуард Зарыцкі, беларускі кампазытар, народны артыст Беларусі.
1957 — Ларыса Сімаковіч, беларуская кампазытарка, сьпявачка, хормайстарка.
1959 — Віктар Шалкевіч, беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн.
1960 — Міхась Казлоўскі, беларускі краязнаўца, грамадзкі дзеяч, крытык, публіцыст, выдавец.
1973 — Сьвятлана Багінская, беларуская гімнастка, трохразовая алімпійская чэмпіёнка, чэмпіёнка сьвету і Эўропы, шматразовая чэмпіёнка СССР.
У гэты дзень памерлі
1867 — памёр Кароль Нямцэвiч, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1831 году, мэмуарыст.
1881 — Фёдар Дастаеўскі, расейскі пісьменьнік.
1991 — Тамара Цулукідзэ, акторка, пісьменьніца й перакладчыца, вязень ГУЛАГу.
1991 — Аркадзь Мігдал, савецкі фізык-тэарэтык, акадэмік, ураджэнец Беларусі.
2019 — у сваім аўтамабілі памёр Сямён Домаш, беларускі палітык, кандыдат ад дэмакратычных сілаў на выбарах прэзыдэнта Беларусі ў 2001 годзе.