Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракоп'еў: На пачатку вайны я прапаноўваў украінцам рэйд у Беларусь


Вадзім Пракоп'еў
Вадзім Пракоп'еў

Бізнэсовец Вадзім Пракопʼеў у расказаў амэрыканскаму вааму выданьню 9FortyFive, што на пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне прапаноўваў украінскім вайскоўцам арганізаваць рэйд на тэрыторыю Беларусі.

«Я прыехаў у Кіеў на трэці дзень пасьля ўварваньня. Супрацоўнічаючы з украінскімі падразьдзяленьнямі ў гэтым раёне, мы прапанавалі асымэтрычны адказ на тэрыторыі Беларусі, і гэта мела б поўную падтрымку мясцовага насельніцтва. Вынікі мелі б псыхалягічны ўплыў, падобны да таго, што адбылося, калі ўкраінскія вайскоўцы пазьней правялі рэйд у Курскую вобласьць Расеі ў жніўні 2024 году», — цытуе Пракопʼева 9FortyFive.

Выданьне піша, што прапановы Пракопʼева былі адхіленыя ўкраінскім вайсковым камандаваньнем.

У чэрвені 2023 году суд у Менску завочна прыгаварыў Пракоп'ева да 25 гадоў пазбаўленьня волі ў справе аб «тэрарызьме». Яго абвінавацілі ў стварэньні арганізаванай злачыннай групоўкі, змове і распрацоўцы пляну захопу ўлады. А ў сьнежні 2024 году Сьледчы камітэт пачаў супраць яго спэцыяльнае вядзеньне, абвінаваціўшы паводле чатырох артыкулаў:

  • стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня (ч. 2 арт. 361-1 КК),
  • удзел ва ўзброеным фармаваньні на тэрыторыі замежнай дзяржавы, вэрбаваньне і падрыхтоўка асобаў для такога ўдзелу (ч. 2 арт. 361-3 КК),
  • садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці (ч. 1 і 2. арт. 361-4 КК),
  • праходжаньне навучаньня або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасьці (арт. 361-5 КК).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG