Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі тоне танкер з мазутам і сеў на мель другі танкер


Нафтавы тэрмінал у порце Усць-Луга, архіўнае фота
Нафтавы тэрмінал у порце Усць-Луга, архіўнае фота

У Ленінградзкай вобласьці Расеі ў порце Усць-Луга тоне танкер з мазутам, паведамляе выданьне «Фонтанка».

Паводле зьвестак Baza, на борце знаходзяцца 130 тысяч тон паліва. Крыніцы тэлеграм-каналу сьцьвярджаюць, што ў машынным аддзяленьні судна адбыліся некалькі выбухаў, але «Фонтанка» інфармацыю пакуль не пацьвярджае.

Губэрнатар Ленінградзкай вобласьці заявіў, што адбыўся «тэхнагенны інцыдэнт падчас запуску рухавіка», пашкоджана машыннае аддзяленьне танкера.

Танкер ходзіць пад сьцягам Антыгуа і Барбуда. У яго экіпажы 24 чалавекі: чатыры расейцы, восем грамадзян Грузіі і 12 інданэзійцаў.

Як паведамляе тэлеграм-канал «Mash на Мойке», судна села на мель, а экіпаж цалкам эвакуаваны.

Тым часам на Сахаліне, на Далёкім Усходзе РФ, сеў на мель кітайскі танкер. У Невельскім раёне гэтага расейскага рэгіёну абвясьцілі надзвычайную сытуацыі. Паводле прадстаўніка порту ў Невельску Аркадзя Макарава, на борце танкера каля 700 тонаў мазуту і 100 тонаў маторнага паліва.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG