Пераклад з ангельскай мовы на беларускую падрыхтавала Алена Пятровіч, рэдакцыя тэксту — Натальлі Давыдоўскай, мастацкае афармленьне — Браян Сэлзьнік (ЗША) з адаптацыяй Крысьціны Іванцовай.
Таксама выдавецтва дадрукавала ў цьвёрдай вокладцы і тры папярэднія кнігі сэрыі.
Набыць кнігу можна ў кнігарні «Кнігаўка» ў Варшаве, а таксама онлайн — на сайце кнігарні «Кнігаўка» (там жа можна набыць усе 4 кнігі сэрыі), а таксама на польскай пляцоўцы Allegro і на сайце Amazon.
У Беларусь кнігу дасылаць ня будуць. Раней у выдавецтве патлумачылі, новы кантракт заключылі «на даволі жорсткіх умовах», іх забаронена прадаваць на тэрыторыі Беларусі і Расеі.
- Раней выдавецтва «Янушкевіч» апублікавала па-беларуску тры кнігі Джоан Роўлінг: «Гары Потэр і філязофскі камень» (2019), «Гары Потэр і таемная заля» (у верасьні 2020-га) і «Гары Потэр і вязень Азкабана» (у кастрычніку 2021-га). У плянах выдавецтва «Янушкевіч» было выдаць усе 7 кніг пра Гары Потэра па-беларуску, але на гэта неабходна мець правы.
- На пачатку ліпеня 2024 году стала вядома, што брытанскі праваўладальнік «Гары Потэра» — агенцыя «The Blair Partnership» — адмовілася супрацоўнічаць з выдавецтвам «Янушкевіч». Прычынай стала тое, што Беларусь знаходзіцца пад санкцыямі Эўразьвязу ды іншых заходніх краінаў. Такім чынам, правы на выданьне кніг пра Гары Потэра прыпынілі. Выдавец Андрэй Янушкевіч тады сказаў, што ня будзе змагацца за магчымасьць далейшага выданьня кніг Гары Потэра па-беларуску, бо «тут ужо пастаўлена кропка» і выдавецтва «не знайшло ўзаемапаразуменьня з праваўладальнікамі, яны ня хочуць зьвязвацца ні з чым беларускім, пакуль Беларусь пад санкцыямі».
- Пасьля гэтага беларусы стварылі пэтыцыю да праваўладальнікаў «Гары Потэра» за працяг выданьня кніг сэрыі па-беларуску.
- Улетку «Кнігаўка» паведаміла, што брытанская агенцыя «Blair partnership», якая валодае правамі на выданьне кніг пра Гары Потэра, адмовіла выдавецтву ў працягу правоў на беларускае выданьне сэрыі пра Гары Потэра (выданьне чацьвёртай і наступных кніг), спасылаючыся на жорсткія санкцыі Вялікай Брытаніі ў дачыненьні да Беларусі як краіны-суагрэсара і прынцыповую пазыцыю ў гэтым пытаньні самой Роўлінг.
Форум