Амаль 70 грамадзкіх дзеячоў Літвы накіравалі ліст прэзыдэнту Гітанасу Наўседу, у Міністэрства замежных спраў і ў Сэйм з заклікам забараніць выкарыстаньне сымбалю Пагоня. Пра канфлікт ў эфіры Свабоды разважаюць літоўскі гісторык Русьціс Камунтавічус і беларускі гісторык Аляксандар Пашкевіч.
Камітэт па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын зрабіў заключныя заўвагі паводле дзявятага пэрыядычнага дакладу Беларусі, які разгледзелі на пасяджэньнях 6 лютага 2025 году.
Гомельскі філіял дзяржаўнага прадпрыемства «БелЮрЗабесьпячэньне» выставіў на аўкцыён мінівэн Mercedes-Benz Vito з украінскімі нумарамі, які належыць раней асуджанай у Беларусі па абвінавачаньні ў шпіянажы жыхарцы Чарнігава Натальлі Захаранка, заўважыла выданьне «Флагшток».
Юрыст, праўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) Міхаіл Кірылюк разважае пра тое, ці можа новая Адміністрацыя ЗША скасаваць санкцыі супраць Беларусі і што гэта можа даць афіцыйнаму Менску.
Увага да беларусаў, якія атрымалі шэнген ці хочуць гэта зрабіць, узмацняецца. Апошнім часам з амбасадаў некаторых краін сталі часьцей тэлефанаваць беларусам, што атрымалі шэнген, з просьбай пацьвердзіць рэзэрвацыю ў гатэлі. Калі чалавек гэтага ня зробіць, візу могуць ануляваць.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ягоны ўкраінскі калега Ўладзімір Зяленскі прыбудзе ў Вашынгтон 28 лютага.
Амаль 70 грамадзкіх дзеячоў Літвы накіравалі ліст прэзыдэнту Гітанасу Наўседу, у Міністэрства замежных спраў і ў Сейм з заклікам забараніць выкарыстаньне сымбалю «Пагоня» як на пашпартах, якія зьбіраецца выпускаць беларуская апазыцыя, так і ў любой іншай форме ў афіцыйным кантэксьце.
Кэліна Джарджэску, які здабыў найбольш падтрымкі на прэзыдэнцкіх выбарах у Румыніі 24 лістапада 2024 году, сёньня 5 гадзін дапытвалі ў румынскай пракуратуры.
Пад абмежаваньні трапляе наданьне паслуг па стварэньні і абслугоўваньні крыптакашалькоў, іншых уліковых запісаў або паслуг па захоўваньні крыптавалют.
Пасьля абраньня Дональда Трампа на пасаду прэзыдэнта ЗША лукашэнкаўская прапаганда пачала мяняць рыторыку адносна Эўропы, амэрыканскай палітыкі і перамоўнага працэсу вакол спыненьня вайны. На месца антыамэрыканізму прыйшоў антыэўрапеізм.
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сацыяльныя сеткі армянскай блогеркі Бэлы (Розы Бабаханян), заўважылі праваабаронцы «Вясны». Адпаведнае рашэньне 24 лютага прыняў суд Чыгуначнага раёну Гомля.
Беларусь у новым Індэксе Свабоды ў сьвеце-2025 ад Freedom House знаходзіцца ў пераліку 17 з 67 несвабодных краін і тэрыторыяў, якія маюць найгоршыя сукупныя балы па палітычных правах і грамадзянскіх свабодах.
Ці азначае ратыфікацыя Дамовы аб гарантыях бясьпекі, што ў Беларусі ў хуткім часе зьявяцца новыя расейскія вайсковыя аб’екты? Наколькі імаверны новы расейскі ўдар па Ўкраіне з тэрыторыі Беларусі з выкарыстаньнем вучэньняў «Захад—2025»? Ці будуць разьмешчаныя ў Беларусі расейскія ракеты «Арэшнік»?
Украіна і ЗША дамовіліся пра пагадненьне, якое дазволіць Злучаным Штатам атрымаць доступ да ўкраінскіх прыродных рэсурсаў, на фоне дыпляматычных намаганьняў спыніць трохгадовую поўнамаштабную вайну Расеі супраць Кіева.
Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў? Адкуль у іх ДНК балканскі сьлед? Якога ўплыву ў генах беларусаў больш — балцкага, паўночнага ці паўднёвага? І ці ўплывае генагеаграфія на гісторыю народу?
Шэф-кухар зь Берасьця Артур Сёмін, які працуе ў прэстыжным рэстаране гатэля ў Вільні, заняў другое месца на нацыянальным конкурсе шэф-кухараў.
Сярод паказчыкаў «сацыяльна небясьпечнага становішча» названыя «факты прыцягненьня да адміністрацыйнай адказнасьці» паводле шэрагу артыкулаў, сярод якіх — «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» і «Дробнае хуліганства», паводле якога ўлады таксама нярэдка судзяць затрыманых за «палітыку».
Суд Босьніі і Герцагавіны агучыў прысуд першай інстанцыі Мілараду Додзіку за непавагу да рашэньняў Вярхоўнага прадстаўніка міжнароднай супольнасьці.
Малавядомы Джарджэску стаў нечаканым пераможцам першага туру прэзыдэнцкіх выбараў у Румыніі 24 лістапада 2024 году, калі набраў 23 працэнты галасоў.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў? Адкуль у іх ДНК балканскі сьлед? Якога ўплыву ў генах беларусаў больш – балцкага, паўночнага ці паўднёвага? І ці ўплывае генагеаграфія на гісторыю народу? Мы гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.
Былы палітвязень Андрэй Аўсіевіч, 29 гадоў, родам з Городні, пасьля вызваленьня летась у чэрвені мусіў зьехаць з Беларусі.
Міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў працягваае сустрэчы і выступы ў органах ААН у Жэнэве.
У Беларусі за студзень, паводле зьвестак Міністэрства працы, павялічылася колькасьць зарэгістраваных у цэнтрах занятасьці.
Кірыла Буданаў перакананы, што стратэгічная мэта Расеі не зьмянілася, але яна ня можа дасягнуць яе толькі шляхам вайны.
З пачатку 2024 года Міністэртства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі ініцыявала абмежаваньне доступу да 84 інтэрнэт-рэсурсаў.
18 лютага адпаведны закон ухваліла Дзяржаўная Дума, а 26 лютага — Савет Фэдэрацыі.
Відэа падпалу дзьверэй кватэры Лёвы зь «Бі-2» выклалі ў адным з закрытых тэлеграм-каналаў. Пры гэтым на сьцяне побач з кватэрай падпальшчыкі напісалі «Прывітаньне ворагу і здрадніку Лёву ад Піяніста», паведаміла Baza.
Жонка нядаўна вызваленага журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка Алеся Рак расказала, як сям’я перажыла 3 гады і 3 месяцы бяз мужа і бацькі.
Паводле навукоўцаў, вага аднаго грыба можа сягаць 25-30 кіляграмаў.
У Генпракуратуры сьцьвярджаюць, што маюць інфармацыю аб тым, што 20 з 30 згаданых беларусаў ужо вярнуліся.
Перамовы з арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам, які адказвае за стасункі Сьвятога Пасаду зь дзяржавамі, правёў 25 лютага ў Жэнэве (Швайцарыя) міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў.
Шукаюць зьніклую 28-гадовую бабруйчанку Дар’ю Фёдараву.
Тэлеканал «Настоящее время» расказаў пра заснавальніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага, пра тое, за што ён змагаецца і як адбывае палітычна матававаны вырак у беларускай турме.
У сацыяльных сетках цяпер праводзіцца кампанія «Каханьне — мая рэлігія», накіраваная на зьмяненьне грамадзкага ўспрыманьня ЛГБТК+ супольнасьці ў Беларусі. Частка кампаніі — відэагісторыі пра каханьне, у тым ліку вядомай баскетбалісткі Кацярыны Сныцінай і яе жонкі Надзі.
Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Сьвятлана Алексіевіч прыехала ў Вільню для ўдзелу ў кніжным кірмашы, на якім яна плянуе правесьці дыскусію на тэму «Ці можа мастацтва быць дыпляматычным мостам».
Філялягічны факультэт Унівэрсытэту ў Беластоку адкрывае новы кірунак вочнай формы — беларуская этнафілялёгія. Набор на курс будзе ажыцьцяўляцца ўжо сёлета.
Расейскія войскі зноў атакавалі дронамі ўкраінскую сталіцу. Паводле кіеўскіх уладаў, сродкі супрацьпаветранай абароны працавалі ў цэнтры Кіева.
На 15 студзеня быў прызначаны паўторны аўкцыён па продажы дома ў Менску, які належыць сям’і Цапкалаў. У выніку таргі не адбыліся праз адсутнасьць удзельнікаў.
Праўдападобна, бакі ў заключны дзень лютага падпішуць угоду, зьвязаную з карыснымі выкапнямі.
Сытуацыя ў Беларусі «застаецца нязьменнай: інтэнсіўная, але стабільная вайсковая падрыхтоўка», гаворыцца ў адказах прэс-службы Ўзброеных сіл Літвы на пытаньні ў Facebook.
Імаверна, ліквідацыя 70 праваслаўных прыходаў Маскоўскага патрыярхату сталі наступствамі абвешчанай уладамі кампаніі перарэгістрацыі рэлігійных арганізацый. Пры гэтым зьдзіўляе, што цэркваў, наадварот, становіцца больш.
26 лютага ў Менскім абласным судзе пачынаецца завочны суд над блогерам, стваральнікам тэлеграм-каналу «Мая краіна Беларусь» Сяргеем Бяспалавым. Расьсьледаваньне ішло ў рэжыме спэцыяльнага вядзеньня з 13 сьнежня 2024 году.
Падобна, што Трамп пераглядае амэрыканска-расейскія адносіны па Ўкраіне. Ужо зь першага раўнду перамоваў выключылі Кіеў, і зьявілася занепакоенасьць, што Вашынгтон і Масква могуць паспрабаваць заключыць угоду цераз галовы і ўкраінцаў, і Эўропы, піша Натан Годж.
Інстытут сацыялёгіі правёў ацэнку чытацкіх пераваг і падзяліўся вынікамі. Разьбіраемся з чытачамі, літаратарамі і выдаўцамі, ці можна верыць афіцыйнай статыстыцы.
Падзеі 26 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Міжнародны алімпійскі камітэт заклікаў Міжнародны зьвяз біятляністаў і Міжнародную фэдэрацыю лыжнага спорту дапусьціць да спаборніцтваў спартоўцаў з Расеі і Беларусі пад нэўтральным сьцягам, паведаміла швэдзкае выданьне SVT Sport.
Украіна і ЗША дасягнулі пагадненьня па дамове аб прыродных рэсурсах пасьля адмены Вашынгтонам самых жорсткіх патрабаваньняў, піша Financial Times. Пра гэта ж піша і «Українська правда».
Зь лютага 2025 году ў Беларусі праходзіць так званая праверка баявой гатоўнасьці Узброеных сіл. «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі» сьцьвярджае, што атрымала інфармацыю аб фармаваньні на тэрыторыі Беларусі воінскіх эшалёнаў для «маштабнага» перакідваньня вайскоўцаў і тэхнікі.
Загрузіць яшчэ