Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 2024 году ў Беларусі ініцыявалі абмежаваньне працы яшчэ 84 сайтаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

З пачатку 2024 года Міністэртства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі ініцыявала абмежаваньне доступу да 84 інтэрнэт-рэсурсаў.

Пра гэта паведаміла прэс-служба ведамства.

Падобныя захады ў МАРГ прынялі за «неналежную рэкляму» на замежных інтэрнэт-рэсурсах.

Сярод найбольш распаўсюджаных парушэньняў ведамства назвала рэкляму «цудадзейных» прэпаратаў, якія насамрэч не зьяўляюцца лекамі, незаконнае выкарыстаньне дзяржаўнай сымболікі Беларусі і ўвядзеньне ў зман карыстальнікаў з мэтай вымантачваньня пэрсанальных зьвестак.

У апошнім выпадку маюцца на ўвазе фішынгавыя сайты, якія імітуюць рэсурсы вядомых беларускіх банкаў, паштовых апэратараў і гэтак далей, адзначае «Медиазона».

  • Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году большасьць апазыцыйных і незалежных СМІ прызналі ў Беларусі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» і заблякавалі.
  • Шэраг журналістаў затрымалі і асудзілі ў крымінальных справах (цяпер за кратамі ў Беларусі застаюцца 40 супрацоўнікаў мэдыя), іншыя вымушана зьехалі за мяжу ў сувязі з пагрозай перасьледу.
  • «Экстрэмісцкімі» матэрыяламі і фармаваньнямі прызналі сотні тэлеграм-каналаў, групаў і суполак у сацыяльных сетках.
  • Пасьля задушэньня масавых пратэстаў 2020 году ў Беларусі пачалі масава судзіць людзей за камэнтары ў інтэрнэце, перапосты і падабайкі пад матэрыяламі на «палітычныя» тэмы, за фота і выявы бел-чырвонага сьцяга і Пагоні і інш. За выказваньне сваёй думкі ў інтэрнэце ў Беларусі можна трапіць як пад адміністрацыйны, так і пад крымінальны перасьлед.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG