Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа прыпыніла разгляд усіх гуманітарных іміграцыйных заяваў, пададзеных грамадзянамі Ўкраіны і некалькіх краін Лацінскай Амэрыкі, паведамляе CBS News са спасылкай на тэкст службовай запіскі Службы грамадзянства і іміграцыі ЗША (USCIS).
19 лютага прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп рэзка раскрытыкаваў прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, назваўшы яго «дыктатарам», які рызыкуе страціць сваю краіну, калі ня будзе «дзейнічаць хутка». На гэтыя заявы пачалі рэагаваць эўрапейскія лідэры.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што эўрапейскія дзяржавы «павінны дзейнічаць цяпер, каб падтрымаць Украіну і ўмацаваць бясьпеку Эўропы».
На 58-й сэсіі Рады ААН па правах чалавека (РПЧ), якая адкрываецца 24 лютага ў Жэнэве, адбудзецца інтэрактыўны дыялёг па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, паведамляецца на сайце арганізацыі.
Лідэр Руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк у гадзінным жывым эфіры Свабоды адказвае на пытаньні Дзьмітрыя Гурневіча пра сэнс магчымых перамоваў з рэжымам Лукашэнкі, пра плян Дональда Трампа завершыць вайну ва Ўкраіне і яго ўплыў на Беларусь.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп рэзка раскрытыкаваў прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, назваўшы яго «дыктатарам», які рызыкуе страціць сваю краіну, калі ня будзе «дзейнічае хутка».
Спэцслужбы многіх краінаў вэрбуюць інфарматараў. Для спэцслужбаў у аўтарытарных краінах, такіх як Беларусь, гэта жыцьцёвая неабходнасьць.
Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што расейскія войскі перасеклі мяжу з Украінай у раёне Курскай вобласьці. Рэгіён мяжуе з Сумскай вобласьцю Ўкраіны. У Дзяржаўнай памежнай службе і Ўзброеных сілах Украіны не пацьвердзілі інфармацыю, агучаную расейскім прэзыдэнтам.
На тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі па вуліцы Мініна ў Менску будаўнікі пры раскопцы катлавану знайшлі чалавечыя касьцяныя парэшткі, паведаміў 19 лютага Дзяржаўны камітэт судовых экспэртызаў Беларусі.
Доля гарадзкіх жыхароў, якія абіраюць размаўляць на беларускай мове, у 2024 годзе склала 11%, «час ад часу» на ёй размаўлялі 44% гараджан, сьведчаць вынікі сацыялягічнага дасьледаваньня «Беларуская ідэнтычнасьць у 2024 годзе».
Менчукі заўважылі, што на маршрутах грамадзкага транспарту стала гучаць больш расейскай мовы. На пытаньне «Нашай Нівы», чаму абвесткі раптам загучалі па-расейску, хоць раней былі на беларускай мове, у «Менсктрансе» адказалі, што «ў нас дзьве афіцыйныя мовы».
Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў? Маюць яны балтыйскі субстрат, вугра-фінскі ці наагул яго ня маюць? Ці прыходзілі славяне ў Беларусь або ў Беларусі яны і ўзьніклі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.
У актавай залі кандытарскай фабрыкі «Слодыч» прайшло выязное паседжаньне суду Савецкага раёну Менску, на якім 25-гадовую мянчанку асудзілі за ўдзел у пратэстах 2020 году.
Даччыная кампанія дзяржаўных «Літоўскіх чыгунак» LTG Cargo пасьля выхаду журналісцкага расьсьледаваньня пра тое, як Беларусь экспартуе ў ЭЗ алей з рапсу з акупаваных тэрыторыяў Украіны, аб’явіла, што правядзе ўнутранае расьсьледаваньне і перапыніла перавозкі беларускага алею.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Літоўскія мытнікі спынілі найбуйнейшую партыю беларускіх цыгарэт, кошт якіх ацэньваецца ў 5,6 млн. эўра.
Раней Украіна прапанавала ЗША доступ да сваіх радовішчаў у абмен на вайсковую дапамогу і гарантыі бясьпекі.
Горад Асіповічы 11 гадзін заставаўся без вады з прычыны аварыі, якая здарылася сёньня ноччу.
Патрабаваньне аб спыненьні рэалізацыі забароненых тавараў (парфумэрыя, касмэтыка і інш.), «зробленых у краінах, якія ўвялі санкцыі і праводзяць недружалюбную палітыку ў дачыненьні Беларусі», выдала 19 лютага гандлёвай пляцоўцы Wildberries Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю.
Група сацыёлягаў на чале зь Філіпам Біканавым летась у сьнежні правяла дасьледаваньне на тэму беларускай ідэнтычнасьці. Што паказалі вынікі?
Некалькі дзясяткаў тысяч прысудаў могуць перагледзець у Беларусі, заявіў першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Беларусі Валер Калінковіч.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі перакананы, што каманда амэрыканскага прэзыдэнта Дональда Трампа дапамагае Расеі выйсьці зь міжнароднай ізаляцыі, якая стала наступствам поўнамаштабнага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну.
Большую частку касатак давядзецца застрэліць, бо іх ужо нельга ўратаваць.
Праваабарончая ўстанова «Лекары за праўду і справядлівасьць» запусьціла праграму «Ў турмы не жаночае аблічча». Гэта дасьледаваньне фізычнага і псыхалягічнага здароўя жанчын, якіх утрымліваюць у беларускіх турмах, і тых, хто ўжо адбыў тэрмін зьняволеньня.
Толькі за 2024 год з Расеі ў Беларусь адправілі 216 вагонаў з грузамі вайсковага прызначэньня, у тым ліку з комплексамі СПА, боепрыпасамі і браняванай тэхнікай для сухапутных войскаў.
Праваабарончая ініцыятыва Human Constanta падрыхтавала справаздачу «Вынікі барацьбы з «экстрэмізмам» у Беларусі за 2024 год. Якія зьявіліся новыя тэндэнцыі, «цікавосткі», аналізуем разам са стваральнікамі дакладу.
Фармальнае прыняцьце пакета санкцый адбудзецца 24 лютага 2025-га, на трэція ўгодкі поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну пры падтрымцы беларускіх уладаў.
Кіт Кэлаг паведаміў журналістам, што ёсьць шанец правесьці добрыя патэнцыйныя перамовы.
Звальненьне па палітычных матывах, эміграцыя і немагчымасьць прыехаць нават на пахаваньне родных — на сцэне паказалі рэальнасьць, у якой сёньня жывуць беларусы.
Рыхтуецца 24-я сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Ад Беларусі там будуць толькі прадстаўнікі ўладаў, якіх летась туды не запрасілі. А вось прадстаўнікі беларускай апазыцыі, як чакаецца, на сэсію не прыляцяць.
Звальненьні ў кіроўным складзе Беларускай чыгункі пачаліся ў чэрвені 2024 году, калі на адпаведнай нарадзе Аляксандар Лукашэнка заявіў пра затрыманьне «трох дзясяткаў чалавек» зь ліку чыноўнікаў праз падазрэньне ў карупцыі.
Сярод віхуры дыпляматыі эўрапейскія лідэры актыўна пачалі гаварыць аб магчымай адпраўцы сваіх войскаў ва Ўкраіну. Як маглі б выглядаць міратворчыя сілы і наколькі гэта рэальна?
Краіны Эўразьвязу рыхтуюць пакет вайсковай дапамогі для Ўкраіны на суму, ня меншую за 6 мільярдаў эўра.
У Міністэрстве абароны Расеі ўвогуле ня згадваюць аб атацы на Самарскую вобласьць.
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі вызначыла паказьнікі штомесячнага дапушчальнага росту цэнаў.
Мэдыцынскае абсьледаваньне паказала, што стан здароўя папы Францішка застаецца складаным. У яго выяўлена двухбаковае запаленьне лёгкіх, якое патрабуе дадатковага лячэньня.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што адчувае сябе «значна больш упэўненым» у дасягненьні пагадненьня аб спыненьні вайны ва Ўкраіне пасьля перамоваў 18 лютага ў Саудаўскай Арабіі паміж прадстаўнікамі ЗША і Расеі.
250 тысяч жыхароў Адэсы засталіся безь цяпла і сьвятла.
Журналісцкае расьсьледаваньне выявіла схему паставак рапсавага алею зь Беларусі ў Эўразьвяз, сыравінай для якога служыць рапс, вывезены Расеяй з акупаваных тэрыторыяў Украіны.
Згодна з дакумэнтамі, пададзенымі пракуратурай, былому прэзыдэнту Бразыліі Жаіру Балсанару выставілі абвінавачаньні ў змове дзеля дзяржаўнага перавароту з мэтай адмяніць вынікі выбараў 2022 году і ня даць свайму апанэнту ўзяць уладу.
Беларусы, якія ня могуць вярнуцца на радзіму з палітычных прычын, расказалі Свабодзе, як спраўляюцца на адлегласьці, калі бацькі ці бабулі з дзядулямі хварэюць, як шукаюць ім сядзелак, клапоцяцца пра добры настрой і прадукты.
Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў? Маюць яны балтыйскі субстрат, вугра-фінскі ці наогул яго ня маюць? Ці прыходзілі славяне ў Беларусь або ў Беларусі яны і ўзьніклі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.
Падзеі 19 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Пачынаецца трэці сэзон праекту лічбавага самакіраваньня «Будуй сваё» — ініцыятывы, якая дазваляе беларусам і беларускам самастойна вырашаць, якія праекты падтрымліваць і фінансаваць, гаворыцца ў прэс-рэлізе.
18 лютага мытная служба Літвы паведаміла пра ўзмацненьне кантролю транзытных грузавікоў, якія едуць у Літву зь Беларусі і Расеі. Узмацненьне жорсткасьці праверак абгрунтоўваюць павелічэньне выпадкаў незаконнага зьліву паліва кіроўцамі грузавікоў з гэтых краін у Літве.
Якія вынікі перамоваў ЗША і РФ у Савудаўскай Арабіі? Якія перавагі і хібы абмену аслабленьня санкцыяў на вызваленьня палітвязьняў? Якія пэрспэктывы мірнага пляну прэзыдэнта ЗША для Ўкраіны? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае доктар філязофіі, палітоляг Пётра Рудкоўскі.
Імя і падрабязнасьці палітычнага перасьледу грамадзяніна ЗША, якога нядаўна вызвалілі разам з палітзьняволенымі Андрэем Кузьнечыкам і Аленай Маўшук, высьветліў тэлеканал «Дождь».
Францыя плянуе 19 лютага правесьці другую сустрэчу для абмеркаваньня Ўкраіны і эўрапейскай бясьпекі. На яе запрасілі эўрапейскія краіны, якія не прысутнічалі на ранейшым саміце 17 лютага, і Канаду, паведамляе Reuters.
Плошча марскога лёду дасягнула мінімуму ў гісторыі назіраньняў, вынікае са зьвестак Нацыянальнага цэнтру па сьнезе і лёдзе ЗША.
Кіраўнік офісу прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак абвінаваціў Беларусь у пастаўках камплектуючых для вытворчасьці расейскіх ракет Х-69.
Загрузіць яшчэ