Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 85 гадоў таму нарадзіўся Ўладзімер Пузыня


Уладзімер Пузыня. Архіўнае фота
Уладзімер Пузыня. Архіўнае фота

Падзеі 26 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

26 лістапада 1940 году ў вёсцы Суцін на Любаншчыне нарадзіўся Ўладзімер Пузыня — беларускі музыка, майстар-рэстаўратар нацыянальных музычных інструмэнтаў, пэдагог, Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (1994), удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХI стагодзьдзя. Памёр у 2021 годзе.

Уладзімер Пузыня
Уладзімер Пузыня

Дзень у гісторыі

1744 — у Крычаве пакаралі сьмерцю завадатараў Крычаўскага паўстаньня. На загад князя Гераніма Радзівіла былі публічна забітыя шаснаццаць чалавек. Кіраўнік паўстаньня Васіль Вашчыла здолеў уцячы ва Ўкраіну. Драматычныя падзеі сталі падставаю для п’есы Ўладзімера Караткевіча «Маці Ўрагану».

1901 — у Маскве беларускі студэнт Пётра Карповіч застрэліў міністра асьветы Расеі Багалепава. Гэта быў адказ на пастанову Багалепава аддаваць нядобранадзейных студэнтаў у салдаты. Імем Карповіча названая вуліца ў Гомлі.

1932 — у Менску пачала выдавацца газэта «Літаратура і мастацтва», якая ў 80-я гады ХХ стагодзьдзя адыграла важную ролю ў нацыянальным адраджэньні.

1956 — у Беластоку заснавалі Беларускае грамадзка-культурнае таварыства ў Польшчы.

1976 — прыняў першых наведнікаў Пастаўскі краязнаўчы музэй.

2021 — у Менску на прыпынку электрычкі Менск-Паўночны «людзі ў цывільным» затрымалі 26 пэнсіянэрак, якія чыталі кнігі беларускіх аўтараў.

2023 — дывэрсія ў Мачулішчах пад Менскам. На вайсковым аэрадроме прагучалі два выбухі. З дапамогай дронаў падарвалі і вывелі са строю расейскі самалёт далёкай выведкі ДРЛВ-50. Пад «зачыстку» КДБ трапілі сама меней 614 чалавек.

У гэты дзень нарадзіліся

1805Аляксандар Здановіч, гісторык і мовазнаўца, выкладчык.

1893Язэп Гайлевіч, рымска-каталіцкі сьвятар, беларускі дзяяч у Латвіі.

1802Віктор Гюго, францускі пісьменьнік.

1918Пётра Машэраў, першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі, ацэнка дзейнасьці якога і абставіны трагічнай сьмерці ў аўтакатастрофе 4 кастрычніка 1980 году дагэтуль выклікаюць спрэчкі.

Пятро Машэраў (першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі) перад будынкам Дома ўраду ў Менску.
Пятро Машэраў (першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі) перад будынкам Дома ўраду ў Менску.

1929Георгі Колас, тэатразнаўца, аўтар кнігі пра таямніцу сьмерці Янкі Купалы «Карані міфаў».

1930Клёд Пірон, швайцарскі лінгвіст, псыхоляг, прапагандыст мовы эспэранта.

1934Аляксей Логвін, удзельнік паваеннага антысавецкага супраціву 1940-х гадоў, вязень ГУЛАГу.

1934 Валянцін Рабцэвіч, беларускі гісторык, нумізмат, археоляг.

1986 — Андрэй Кім, беларускі палітычны актывіст, займаецца перакладам і агучваньнем мастацкіх фільмаў па-беларуску.

У памяці

1943 — у эвакуацыі ў Самаркандзе памёр Канстанцін Алексютовіч, беларускі балетмайстар.

1971 — памёр Фэрнандэль, францускі актор.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG