Варшаўская пракуратура спыніла расьсьледаваньне ў справе аб нанясеньні цялесных пашкоджаньняў прафэсару Яну Маліцкаму, дырэктару стыпэндыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага. Ён заявіў пра напад на яго ў варшаўскім парку ў сьнежні 2024 году.
У Менску былым палітвязьням пасьля вызваленьня крымінальна-выканаўчыя інспэкцыі ставяць забарону на выезд зь Беларусі, паведамляе «Вясна» са спасылкай на крыніцы. Праваабаронцы расказваюць, ці законна гэта і што рабіць у такіх сытуацыях.
У Ровенскай вобласьці Ўкраіны мясцовыя жыхары на працягу некалькіх гадзінаў пратэставалі каля кантрольнага паста памежнікаў і паліцыі, выказваючы незадаволенасьць праверкамі і мерапрыемствамі па ўмацаваньні беларуска-ўкраінскай мяжы, паведамляе «Українська правда».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, камэнтуючы цікавасьць прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа да ўкраінскіх рэдказямельных мэталаў, заявіў, што Ўкраіна адкрытая для інвэстыцый амэрыканскіх кампаній і назваў гэта «абсалютна справядлівым».
Ці адбыўся байкот выбараў? Ці стане Канапацкая адзінай апазыцыяй унутры Беларусі? Ці пераасэнсоўвае Захад сваю палітыку адносна Беларусі?
Суд Заводзкага раёну Менску прызнаў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі альбом «БНР-100: сьвяткаваньне 100-гадовага юбілею ў Беларусі і ў замежжы» і кнігу «НКВД забiваў у Курапатах...».
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
4 лютага Міністэрства транспарту Казахстану апублікавала папярэднюю справаздачу аб крушэньні самалёта «Азэрбайджанскіх авіяліній» (AZAL) паблізу Актаў, якое адбылося 25 сьнежня 2024 году.
4 студзеня ў школе ў горадзе Эрабру ў Швэцыі адбылася страляніна. Сыгнал трывогі паступіў каля 13:30 паводле мясцовага часу, паведамляюць швэдзкія СМІ.
Прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасьці праінфармавалі Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненьні да жанчын, які дзейнічае ў рамках Рады па правах чалавека ААН, пра становішча з правамі жанчын у Беларусі.
Вольга Лойка, рэдактарка рэсурсу «Плян Б», аналізуе вынікі дзейнасьці ўраду прэм’ера Рамана Галоўчанкі і прагназуе, хто зь міністраў можа пазбавіцца сваёй пасады.
Амбасада Беларусі ў Японіі зь 10 лютага прыпыняе прыём грамадзян Беларусі і іншаземцаў па консульскіх пытаньнях, гаворыцца ў паведамленьні на сайце амбасады.
Вядомага беларускага стэндап-коміка Славу Камісаранку, якога летась завочна асудзілі на 6 гадоў зьняволеньня, уключылі ў «пералік арганізацый і фізычных асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».
У Гданьску 3–4 лютага праходзіць міжнародны Форум Касьцюшкі ў падтрымку дэмакратычнай будучыні Беларусі.
Кампанія «Garsų pasaulis» пасьля крытыкі з боку літоўскіх палітыкаў і папярэджаньня праваахоўных органаў Літвы прыпыняе вытворчасьць «Пашпартоў Новай Беларусі», паведамляе партал «15min».
Расьсьледаньне працягвалася з 13 сьнежня 2024 году.
Прыпыненьне замежнай дапамогі, якое абвясьціў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, можа абярнуцца дабром для аўтарытарных лідэраў у сьвеце, мяркуюць суразмоўцы агенцтва Associated Press (AP).
Спэцыялісты ў кібэрбясьпецы з Wiz Research знайшлі выцек дадзеных кітайскай нэўрасеткі DeepSeek, якую называлі «забойцам чату GPT». Распыталі экспэртаў, як найбольш бясьпечна карыстацца нэўрасеткамі і на што зьвярнуць увагу.
Ізаляцыя беларускіх хакеістаў на ўзроўні зборных працягваецца.
У Ізюме пяць чалавек загінулі, сама меней 55 атрымалі раненьні. У Днепрапятроўскай вобласьці без пацярпелых.
Амэрыканскія заканадаўцы паабяцалі абараняць працу USAID, якая трапіла пад замарожваньне праектаў з боку новай адміністрацыі.
У праваабарончым цэнтры «Вясна» адрэагавалі.
Больш за ўсё скарацілася кантрабанда цыгарэт.
Літва, Украіна і Польшча рыхтуюць супольную заяўку на ўключэньне агульнай для краін традыцыі Куцьці ў Рэпрэзэнтатыўны сьпіс UNESCO нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
На прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году падсудны працаваў у выбарчай камісіі. Але судзяць яго не за гэта.
У афрыканскай краіне паўстанцы захапілі бесьпілётнікі. Высьветлілася, што яны беларускай вытворчасьці.
Прэм’ер-міністар Канады Джастын Трудо правёў перамовы з Трампам. Раней Трамп прыпыніў новыя тарыфы на тавары з Мэксыкі.
Вядомаму палітычнаму і грамадзкаму дзеячу было 86 гадоў.
У Менскім гарадзкім судзе 4 лютага пачынаецца завочны суд над былымі супрацоўнікамі закрытага ўладамі парталу Tut.by Вольгай Лойкай, Аленай Талкачовай, Кацярынай Ткачэнкай.
Кітай абвяшчае аб увядзеньні 10-працэнтнага мыта на імпарт сырой нафты і іншых тавараў з ЗША.
Пра тое, як можа зьмяніцца сытуацыя для грамадзян Беларусі, Свабода пагаварыла зь беларускімі эмігрантамі новай хвалі і амэрыканскім адвакатам.
Падзеі 4 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У Міністэрстве сувязі Беларусі патлумачылі апошнія праблемы з сувязьзю ў краіне «ўсплёскам ужываньня». Праблемы з доступам да інтэрнэту ў беларусаў пачаліся з пачаткам прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі.
Празь якія выпрабаваньні і зьдзекі праходзяць палітвязьні за кратамі і па вызваленьні? Што цяпер адбываецца з Палінай Шарэндай-Панасюк? Ганна Соўсь абмяркоўвае ў жывым эфіры з праваабаронцам і былым палітвязьнем Леанідам Судаленкам і блогерам, былым палітвязьнем Вадзімам Ермашуком.
Пра гэта паведаміла карэспандэнтка «Голасу Амэрыкі» зь Белага дома.
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё 3 лютага паведаміў, што ён выконвае абавязкі адміністратара Агенцтва міжнароднага разьвіцьця ЗША (USAID), і заявіў, што спыніць яго «непадпарадкаваньне» плянам прэзыдэнта Дональда Трампа.
Маніторынгавая місія ААН у правах чалавека паведамляе пра «трывожны рост» у апошнія месяцы выпадкаў забойстваў украінскіх салдатаў, якія трапілі ў расейскі палон.
Прарасейскага блогера Лаўрынаса Рагельскіса абвінавачваюць у «падбухторваньні» і «апаганьваньні памятнага месца» за апаганьваньне мэмарыялу памяці загінулых пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году беларусаў каля беларускай амбасады ў Вільні, паведамляе LRT.
Што цяпер можа адбывацца з Палінай Шарэндай-Панасюк? Празь якія выпрабаваньні і зьдзекі праходзяць палітвязьні за кратамі і па вызваленьні? Чаму жыцьцё вязьняў і палітвязьняў «зь нізкім сацыяльным статусам» за кратамі застаецца адной з найбольш закрытых тэмаў у беларускім грамадзтве?
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) прызнаў вынікі выбараў Генасамблеі Нацыянальнага алімпійскага камітэту (НАК) Беларусі, у выніку якіх Віктар Лукашэнка быў пераабраны на кіраўніка арганізацыі на новы чатырохгадовы тэрмін.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прыпыніць новыя тарыфы на мэксыканскія тавары на месяц.
Беларуская лучніца Карына Казлоўская атрымала польскае грамадзянства. Пра гэта яна сама днямі распавяла ў Інстаграме, заўважыла выданьне Tribuna. Раней Казлоўская ўжо прадстаўляла Польшчу на міжнародных спаборніцтвах.
Паліцыя Кома, гораду ў італьянскім рэгіёне Лямбардыя, затрымала 54-гадовага грамадзяніна Беларусі. Яго абвінавацілі ў пагрозе з ужываньнем зброі і незаконным захоўваньні зброі, паведамляе прэс-служба паліцыі Кома.
Прэзыдэнт Панамы Хасэ Рауль Муліна заявіў, што вырашыў не працягваць пагадненьне аб далучэньні да кітайскай ініцыятывы «Пояс і шлях», каб пайсьці насустрач Вашынгтону, які занепакоены ўплывам Пэкіну на Панаму.
Эканамічны суд Менску прызнаў банкрутам забудоўніка «ГалоўІндустрыяБуд», вынікае з Адзінага дзяржаўнага рэестру зьвестак аб банкруцтве.
Пра гэта сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
2 сьнежня 2024 году «Беларуськалій» зьвярнуўся ў Пастаянны арбітражны суд у Швайцарыі з паўторным пазовам. Раней працэс быў спынены праз тое, што беларускі бок ня змог унесьці аванс у памеры 300 тысяч эўра для пачатку разгляду свайго пазову.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа падае сыгналы, што зьбіраецца закрыць асноўны амэрыканскі інструмэнт міжнароднай дапамогі — Агенцтва міжнароднага разьвіцьця ЗША (USAID).
Беларуская добраахвотніца Ўзброеных сіл Украіны Марыя Зайцава загінула ў баі пад Пакроўскам Данецкай вобласьці 17 студзеня.
11-гадовы хлопчык у цяжкім стане пасьля падзеньня на яго брамы.
Загрузіць яшчэ