Памежнікі Надвісьлянскага аддзелу памежнай службы Польшчы 27 студзеня затрымалі 13 чалавек за парушэньне правілаў знаходжаньня ў Польшчы. Сярод затрыманых быў адзін беларус.
28 студзеня Эўракамісія зацьвердзіла прапанову аб увядзеньні мытаў на шэраг сельскагаспадарчых тавараў зь Беларусі і Расеі, а таксама на некаторыя азотныя ўгнаеньні.
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі 28 студзеня даў магчымасьць расейскім і замежным журналістам наведаць памежжа ў кірунку Ўкраіны на распараджэньне Аляксандра Лукашэнкі.
Увечары 28 студзеня Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі паведаміла, што гарыць балоцістая мясцовасьць на тэрыторыі рэспубліканскага ляндшафтнага заказьніка «Званец» каля вёскі Ражное ў Драгічынскім раёне Берасьцейскай вобласьці.
Расея плянавала забіць кіраўніка нямецкай кампаніі — вытворцы зброі Rheinmetall Арміна Папэргэра. Гэту інфармацыю, раней агучаную ў СМІ, пацьвердзіў намесьнік памочніка генсакратара NATO Джэймс Апатурай на паседжаньні камітэта Эўрапейскага парлямэнта па гібрыднай вайне, піша Politico.
Чым адрозьніваюцца электаральныя стратэгіі беларускай і расейскай уладаў? Чаму ЦВК налічыў Лукашэнку менавіта 86,82% галасоў? На чым грунтуюцца прагнозы, паводле якіх на працягу 10 гадоў Беларусь будзе анэксаваная Расеяй?
Суд так званай «ДНР» завочна асудзіў грамадзяніна Беларусі М. да 14 гадоў калёніі паводле артыкулу аб найміцтве, паведамляе прэс-служба суда.
Стрэлкі «Гадзіньніка Суднага дня», якія з 1947 году сымбалізуюць блізкасьць глябальнай ядзернай вайны на плянэце, перавялі на адну сэкунду — цяпер яны паказваюць 89 сэкундаў да поўначы. Так блізка стрэлкі гадзіньніка яшчэ не падыходзілі.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Што зьмянілася, зьменіцца ў Беларусі пасьля таго, як ЦВК сёмы раз абвясьціла прэзыдэнтам Аляксандра Лукашэнку? Ці вызваляць палітвязьняў? Ці зьменшацца рэпрэсіі? Ці справіўся ўрэшце Лукашэнка з траўмай 2020 году?
Больш за 400 беларускіх спэцыялістаў страціў за мінулы год ІТ-сэктар Літвы. Такія лічбы агучыў літоўскі тэлеканал TV3 з спасылкай на зьвесткі міграцыйных службаў.
28 студзеня Аляксандар Лукашэнка ўхваліў праект пратаколу паміж Беларусьсю і Расеяй, які замацоўвае магчымасьць для грамадзян Беларусі, якія стала жывуць у Расеі, удзельнічаць у мясцовых выбарах.
Віленскі абласны суд прызнаў двух супрацоўнікаў Віленскай тэрытарыяльнай мытні і двух грамадзян Беларусі вінаватымі ў кантрабандзе цыгарэт і незаконным абароце падакцызных тавараў у складзе арганізаванай групы, паведамляе Эўрапейская пракуратура ў Літве.
Намесьніка старшыні незалежнай Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага аб’явілі ў міждзяржаўны беларуска-расейскі вышук.
Нацыянальная пракуратура Польшчы шукае траіх грамадзян Беларусі, якія маюць дачыненьне да прымусовай пасадкі самалёту Ryanair у Менску ў траўні 2021 году.
Палітык Эдзікас Ягелавічус, якога шукаюць літоўскія ўлады, быў афіцыйным назіральнікам на выбарах у Беларусі. Раней ён удзельнічаў у якасьці назіральніка на арганізаваным Расеяй рэфэрэндуме на акупаваных тэрыторыях Украіны ў 2022 годзе.
Пра тое, чаму колішняга міністра замежных спраў Уладзімера Макея можна лічыць «лідэрам прабеларускіх сіл ва ўладзе» і чаму ў будучыні патрэбны круглы стол з прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі, у праграме «ПіК Свабоды» расказаў Аляксандар Мілінкевіч, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі.
Кітай і Індыя прыпынілі закупку расейскай нафты з пастаўкай у сакавіку на фоне росту затрат на фрахт танкераў, не закранутых санкцыямі ЗША, паведамляе Reuters са спасылкай на трэйдараў.
У Менску банкруціцца фармацэўтычная кампанія «Фармін», вынікае са зьвестак адзінага дзяржаўнага рэгістру зьвестак аб банкруцтве, заўважыла «Люстэрка».
Віцэ-міністар фінансаў Літвы Валянцін Гаўрылаў 28 студзеня добраахвотна падаў у адстаўку на фоне скандалу ў сувязі з савецкімі песьнямі ў ягоным профілі ў расейскай сацыяльнай сетцы «ЎКантакце».
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі даў магчымасьць расейскім і замежным журналістам наведаць памежжа ў кірунку Ўкраіны па распараджэньні Аляксандра Лукашэнкі.
Замежных грамадзян у Беларусі, сярод іншага, судзілі нібыта за абразу Лукашэнкі, агентурную дзейнасьць, здымкі чыгункі, экстрэмізм.
На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавалі тэкст пратаколу, які падпісалі 29 лістапада 2024 году ў Маскве Фэдэральная служба бясьпекі Расеі і Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі аб супрацы ў сфэры падрыхтоўкі кадраў.
Маршрут палёту нацыянальнай авіякампаніі Ўзбэкістану зьмяніўся з 20 студзеня, цяпер яе самалёты будуць лятаць праз Азэрбайджан і Турэччыну.
Польская паліцыя працягвае праверку заявы прафэсара Яна Маліцкага аб нападзе на яго ў сьнежні 2024 году. Высноваў няма больш за месяц.
Пратэсты ў Бялградзе і іншых гарадах Сэрбіі працягваюцца больш за месяц. Яны пачаліся пасьля трагедыі ў горадзе Нові-Сад на поўначы краіны, калі ў выніку падзеньня навесу на чыгуначным вакзале загінулі 15 чалавек.
Паведамленьне пра гібель беларуса распаўсюдзілі ўкраінскія СМІ.
Вусьцішная крымінальная гісторыя здарылася ў беларускай сталіцы. Мужчына ў купленай кватэры знайшоў два трупы.
27 студзеня распачалася зімовая сэсія Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ). Упершыню ў ёй узяла ўдзел дэлегацыя беларускай Каардынацыйнай рады.
Шляхам фіктыўных транзытных перавозак у Расею штогод паступае каля 600 млн пачкаў цыгарэт, больш за 45% такога нелегальнага абароту складае прадукцыя беларускага паходжаньня, паведаміла агенцтва ТАСС са спасылкай на прэзыдэнта Асацыяцыі малафарматнага гандлю Ўладлена Максімава.
Цяпер Максім знаходзіцца ў статусе падазраванага ў прапагандзе нацызму. Да таго ж яму трэба заплаціць штраф у 2 тысячы злотых за маляваньне на гістарычным будынку.
Прэзыдэнт Дональд Трамп заявіў у панядзелак, што падпіша ўказ аб пачатку будаўніцтва ў ЗША сыстэмы супрацьпаветранай абароны «Жалезны купал», падобнай да той, якую Ізраіль выкарыстоўвае для перахопліваньня тысяч ракет.
У ноч на 28 студзеня ў выніку расейскіх абстрэлаў пацярпелі як тылавыя, так і прыфрантавыя вобласьці Ўкраіны.
Расейцы ад самага пачатку поўнамаштабнай агрэсіі супраць Украіны ў 2022 годзе ізаляваныя ў футбольных спаборніцтвах.
Пра свой досьвед удзелу ў вызваленьні палітвязьняў у праграме «ПіК Свабоды» расказаў Аляксандар Мілінкевіч, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай.
У зьнешнепалітычным ведамстве Ўкраіны падкрэсьлілі, што вынік «прэзыдэнцкіх выбараў» быў вядомы загадзя ад пачатку выбарчай кампаніі.
Тактычныя вучэньні зь сіламі тэрытарыяльнай абароны Гомельскага раёну праходзяць 28–30 студзеня.
У чэрвені 2024 году ў Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны назвалі электронныя кампанэнты, якія вырабляюць у Беларусі на заводах «Інтэграл» (Менск), ААТ «Радыётэхніка» (Ашмяны Горадзенскай вобласьці) і «СКБ Захад» (Берасьце) для расейскай вайсковай тэхнікі.
Жыцьцё вязьняў «зь нізкім сацыяльным статусам» застаецца адной з найбольш закрытых тэмаў у беларускім грамадзтве.
Якіх зьменаў можна чакаць у Беларусі ў наступныя 5 гадоў? Пра што Захаду варта весьці перамовы з рэжымам Лукашэнкі? Як можна супрацьстаяць расейскай анэксіі Беларусі? У праграме «ПіК Свабоды» разважае Аляксандар Мілінкевіч, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай.
Рынак здрыгануўся. Напрыклад, кампанія Nvidia зазнала рэкордную страту рынкавай капіталізацыі.
Восем з 33 закладнікаў, якіх групоўка ХАМАС, прызнаная тэрарыстычнай у ЗША і ЭЗ, павінна была вызваліць у рамках першага этапу замірэньня з Ізраілем, мёртвыя.
28 студзеня ў Віцебскім абласным судзе пачынаецца разгляд крымінальнай справы супраць бізнэсоўца з Полацку Ўладзімера Захарава.
Свабода пагаварыла з падляскай сьпявачкай Нікай Юрчук, якая зьбіраецца на «Эўравізію» зь песьняй «па-своему», пра хэйт за мову, песьню пра вёску і завушніцы ў форме літары «Ў».
Свабода змагла ідэнтыфікаваць вызваленую амэрыканскую і, як выявілася, беларускую грамадзянку Анастасію Нюфэр і даведалася падрабязнасьці пра яе.
Падзеі 28 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
27 студзеня ў Польшчы прайшла цырымонія, прысьвечаная 80-годзьдзю з дня вызваленьня нацысцкага лягеру сьмерці Аўшвіц-Біркенаў у Асьвенціме, дзе былі забітыя больш за мільён чалавек, пераважна габрэі. Лягер вызвалелі савецкія войскі 27 студзеня 1945 году.
У чацьвер 30 студзеня на тэрыторыі Гомельскай вобласьці будзе праводзіцца праверка сыстэмы апавяшчэньня з уключэньнем электрасырэн, паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленьні МНС.
Экспэртная місія па назіраньні за выбарамі 2025 году ў Беларусі апублікавала сваю папярэднюю справаздачу. Місія была арганізаваная Беларускім Хельсінкскім камітэтам і праваабарончым цэнтрам «Вясна».
У сталіцы Сэрбіі Бялградзе 27 студзеня ўдзельнікі акцыі пратэсту студэнтаў перакрылі важную транспартную магістраль. Блякада мае цягнуцца 24 гадзіны.
Загрузіць яшчэ