Пра пошук 28-гадовай жыхаркі Бабруйску Дар’і Фёдаравай, якая знаходзілася ў Польшчы, паведамляе пошукава-ратавальны атрад «Фэнікс». Як мяркуецца, дзяўчына была ў Варшаве.
Яшчэ 15 лютага яна перастала выходзіць на сувязь.
Паводле інфармацыі «Фэніксу», рост Фёдаравай 164–168 см, яна сярэдняга целаскладу, мае русыя доўгія валасы і шэра-блакітныя вочы.
Людзей, якія маюць інфармацыю пра лёс беларускі, просяць зьвязацца з атрадам па тэлефоне +375 (29) 222-10-19 (Viber, Telegram, WhatsApp).
Форум