Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны дом Цапкалаў трэці раз не змаглі прадаць на аўкцыёне


Дом Цапкалаў, які зноў выставілі на таргі. Фота з сайту «Белюрзабесьпячэньня» 
Дом Цапкалаў, які зноў выставілі на таргі. Фота з сайту «Белюрзабесьпячэньня» 

На 25лютага студзеня быў прызначаны новы аўкцыён для продажу дома ў Менску, які належыць сям’і Цапкалаў.

Дом сямʼі Цапкалаў знаходзіцца ў мікрараёне Сьляпянка ў Менску. Чарговыя таргі былі прызначаныя на 25 лютага, але яны зноў не адбыліся — не знайшліся ахвотнікі купіць гэтую нерухомасьць.

Аўкцыён па продажы дому Цапкалаў у Менску не адбыўся
Аўкцыён па продажы дому Цапкалаў у Менску не адбыўся

У лот уваходзілі двухпавярховы будынак № 7 плошчай амаль 420 «квадратаў» на вуліцы Цяплічнай у Менску (унутры ёсьць часткова мэбля і прадметы інтэрʼеру), а таксама зямельны ўчастак з будынкамі, ён займае 0,1411 га. У доме зарэгістраваныя тры чалавекі, у тым ліку двое непаўналетніх дзяцей.
Пачатковая цана выстаўленага лота быў на ўзроўні 1 262 400 рублёў.
Гэтую нерухомасьць ужо двойчы выстаўлялі на аўкцыён, але ахвочых на яе не знайшлося. Першы раз пачатковая цана лота быў 2 104 000 рублёў, другі — 1 683 200 рублёў.


Валер Цапкала ў мінулым кіраваў беларускім Паркам высокіх тэхналёгій. Для ўдзелу ў прэзыдэнцкай кампаніі 2020 году ён сабраў ініцыятыўную групу, езьдзіў па краіне. Аднак ЦВК адмовіла яму ў рэгістрацыі за тое, што нібыта сабраных подпісаў пасьля праверкі аказалася менш за сто тысяч. Калі палітыка не дапусьцілі да ўдзелу ў выбарах, ягоная жонка Вераніка далучылася да абʼяднанага штабу Сьвятланы Ціханоўскай.

Валер Цапкала пакінуў краіну ў ліпені 2020 году, баючыся перасьледу. 9 жніўня зь Беларусі выехала і Вераніка. Сямʼя асела ў Латвіі.

На радзіме Валера Цапкалу завочна асудзілі на 17 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Летам 2022 году дом сямʼі на вуліцы Цяплічнай быў разгромлены невядомымі. Як паведамляла Вераніка Цапкала, у жытле выбілі вонкавыя дзьверы, разьбілі вокны, зламалі мэблю, пабілі посуд, плітку, сантэхніку.

У красавіку 2024 года на таргах была прададзена трохпакаёвая кватэра з машына-месцам, якая належыць сямʼі Цапкалаў. Нерухомасьць купілі за 395 720,27 рубля.

Раней дом, у якім зарэгістраваныя і двое непаўналетніх дзяцей, ужо спрабавалі прадаць з аўкцыёну ў лістападзе 2024 і студзені 2025 году, але пакупнікоў на яго таксама не знайшлося.

У аб’яве на продаж адзначалі, што нерухомасьць пад арыштам, суд забараніў зьдзяйсьняць зь ёю рэгістрацыйныя дзеяньні. Таксама ўказана, што ў доме зарэгістраваныя тры чалавекі, у тым ліку двое непаўналетніх дзяцей. Даўжніком лічыцца Цапкала Валер Вільямавіч, ён жа і ўладальнік маёмасьці.

Паводле беларускага заканадаўства, нельга забіраць жыльлё, у якім пражывае даўжнік або ягоная сям’я. Аднак беларускія ўлады канфіскавалі і прадалі на аўкцыёне кватэры Ціханоўскіх і Цапкалаў, нягледзячы на тое, што ў іх былі зарэгістраваныя непаўналетнія дзеці.

Вераніка Цапкала, калі даведалася, што ўлады выставілі кватэру на продаж, заявіла, што яна належыць яшчэ і непаўналетнім дзецям, што, згодна з законам, не дазваляе адчужаць маёмасьць. Яна заклікала пракуратуру і Сьледчы камітэт правесьці расьсьледаваньне, а таксама паабяцала, што калі вернецца ў Беларусь, запатрабуе з пакупніка арэндную плату за ўвесь час карыстаньня кватэрай.

Хто такія Валер і Вераніка Цапкалы

Вераніка і Валер Цапкалы. Архіўнае фота
Вераніка і Валер Цапкалы. Архіўнае фота

Валер Цапкала ў мінулым кіраваў беларускім Паркам высокіх тэхналёгій. Для ўдзелу ў прэзыдэнцкай кампаніі 2020 году ён сабраў ініцыятыўную групу. Аднак ЦВК адмовіла яму ў рэгістрацыі, бо нібыта сабраных подпісаў пасьля праверкі аказалася менш за сто тысяч. Калі палітыка не дапусьцілі да ўдзелу ў выбарах, ягоная жонка Вераніка далучылася да аб’яднанага штабу Сьвятланы Ціханоўскай.

Сам палітык пакінуў краіну ў ліпені 2020 году, баючыся крымінальнага перасьледу. Пазьней да яго ў Латвію пераехалі жонка і дзеці.

6 студзеня 2021 году Валер Цапкала абвясьціў аб стварэньні Беларускага дэмакратычнага форуму, які меўся быць супрацьвагай арганізаванаму Лукашэнкам «Усебеларускаму нацыянальнаму сходу».

У красавіку 2023 году Менскі абласны суд завочна прысудзіў яму 17 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у памеры 1000 базавых велічынь, а таксама пазбавіў права займаць пасады, зьвязаныя з выкананьнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на працягу 5 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG