Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп пацьвердзіў, што Зяленскі прыбудзе ў Вашынгтон 28 лютага


Каляж: Дональд Трамп і Ўладзімір Зяленскі
Каляж: Дональд Трамп і Ўладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ягоны ўкраінскі калега Ўладзімір Зяленскі прыбудзе ў Вашынгтон 28 лютага.

«Прэзыдэнт Зяленскі павінен прыбыць у пятніцу, цяпер гэта пацьверджана. І мы павінны падпісаць пагадненьне, гэта будзе вялікая справа», — сказаў Трамп падчас пасяджэньня свайго кабінэту ў Белым доме.

Паводле яго, ЗША «зьбіраюцца вярнуць свае грошы».

Раней сёньня прэзыдэнт Украіны таксама паведаміў, што дэталі ягонага будучага візыту ў ЗША яшчэ ўзгадняюцца.

25 лютага стала вядома, што Кіеў узгадніў з Вашынгтонам умовы абноўленага пагадненьня аб здабычы карысных выкапняў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG