16 лютага ў Вільні — апошні дзень працы паэтычнага фэстываля імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце». У гэты дзень прэзэнтавалі некалькі новых беларускіх кніг.
У панядзелак з ініцыятывы прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона ў Парыжы адбудзецца сустрэча кіраўнікоў эўрапейскіх дзяржаў, на якой будуць абмяркоўваць пытаньні бясьпекі.
Беларуская палітык выступіла ў трэці дзень Мюнхэнскай канфэрэнцыі бясьпекі. Яна заявіла, што эўрапейцам ня варта пераглядаць базавыя эўрапейскія дэмакратычныя каштоўнасьці, трэба толькі стаць больш рашучымі ў адстойваньні дэмакратыі і актыўна выступаць супраць тыраніяў.
Афіцыйныя Хэльсынкі заклікаюць пераўзброіць Украіну і аказаць «максымальны ціск на Расею» праз санкцыі і замарожваньне актываў напярэдадні магчымых перамоваў пад патранатам ЗША аб спыненьні вайны.
Падчас Мюнхенскай канфэрэнцыі ў бясьпецы Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з генэралам Келагам, спэцыяльным пасланьнікам ЗША ў пытаньнях Украіны і Расеі.
Раней расейскі дрон ударыў па новым саркафагу Чарнобыльскага энэргаблёку.
Архіўныя здымкі паказваюць разбуральныя наступствы аблогі Будапэшту, якая скончылася 80 гадоў таму.
Аляксей Навальны памёр у калёніі асаблівага рэжыму ў запалярным пасёлку Харп 16 лютага 2024 году.
У выніку ізраільскага ўдару загінулі два супрацоўнікі паліцыі, кіраванай ХАМАС.
Большая частка зямель сучаснай Беларусі ўваходзіла ў склад ВКЛ ад самага пачатку існаваньня гэтай дзяржавы. У Княстве панавалі славянскія культура, мова і адміністрацыйна-прававыя традыцыі, таму сучасныя беларусы не без падстаў лічаць гэтую дзяржаву разам зь літоўцамі і сваёй таксама.
Паэт, перакладнік, празаік Макс Шчур выдае новы раман «Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе».
Падзеі 16 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі
Лідэрка дэмакратычных сіла Беларусі Сьвятлана Ціханоўская на палях Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы сустрэлася з членам Кангрэса ЗША ад Рэспубліканскай партыі Джо Ўілсанам.
МЗС Расеі вечарам у суботу паведаміла, што 15 лютага, як сказана ў паведамленьні, па ініцыятыве амэрыканскага боку адбылася тэлефонная размова дзяржсакратара ЗША Марка Рубіё з міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым. Пасьля аб тэлефоннай размове паведаміў таксама Дзярждэпартамэнт ЗША.
У Вільні працягвае працу 13 паэтычны фэстываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце», які адкрыўся 14 лютага.
Другія суткі ідзе тушэньне пажару на Чарнобыльскай АЭС пасьля нападу расейскага дрона ў ноч на 14 лютага.
Спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША па Ўкраіне Кіт Келаг, адказваючы на пытаньні на канфэрэнцыі па бясьпецы, якая праходзіць у Мюнхэне, заявіў, што Ўкраіна, без усялякага сумненьня, будзе за сталом перамоваў аб завяршэньні вайны, распачатай Расеяй супраць гэтай краіны.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, выступаючы 15 лютага на асноўнай сэсіі Мюнхэнскай канфэрэнцыі, прапанаваў стварыць геапалітычную мяжу паміж міжнародным правам і вайной, якая павінна прайсьці па ўсходніх межах Украіны, Беларусі, прыбалтыйскіх краінаў і Фінляндыі.
Паводде пазоваў пракурораў у 2024 годзе 1.399 інфармацыйных матэрыялаў прызнана «экстрэмісцкімі», паведаміў генпракурор Андрэй Швед на пасяджэньні калегіі нагляднага ведамства 14 лютага.
Мала хто ня чуў старую максыму «Сьняданак зьеж сам, абед падзялі зь сябрам, а вячэру аддай ворагу». Але ў наш час дыетолягі ня так адназначна ацэньваюць гэтую параду. Некаторыя сьцьвярджаюць, што для добрага сну і для пахудзеньня важна мець тры паўнавартасныя прыёмы ежы кожны дзень.
Памочнік Дзяржсакратара ЗША па справах Усходняй Эўропы Крыстафэр Сміт сустрэўся з Лукашэнкам падчас нядаўняга візыту ў Менск і кіраўніком КДБ Іванам Церцелем, піша амэрыканскае выданьне The New York Times у публікацыі «Хуткая ціхая паездка ў Беларусь сігналізуе аб павароце ў палітыцы ЗША».
Вызваленьне палітзьняволеных Андрэя Кузьнечыка, Алены Маўшук, а таксама грамадзяніна ЗША, імя якога не называецца, адбылося дзякуючы «скаардынаваным намаганьням амэрыканскага боку і беларускіх дэмакратычных сілаў».
Аляксандар Лукашэнка ў віншаваньні прэзыдэнту Сэрбіі Аляксандру Вучычу з нацыянальным сьвятам 15 лютага запрасіў яго наведаць Беларусь.
Гэта першы беларускі ігравы поўнамэтражны фільм у конкурсе Бэрлінскага міжнароднага кінафэстывалю — 14 лютага тут адбылася сусьветная прэм’ера «Лебядзінай песьні Фёдара Азёрава» Юрыя Сямашкі. Рэпартаж Ірэны Кацяловіч.
Пра закон аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту ў Беларусі я ўжо не мару. Прынамсі, пакуль Лукашэнка застаецца ва ўладзе.
Ці можа быць гарантаваная бясьпека Ўкраіны без нэўтралізацыі пагрозы з боку Беларусі? Пазыцыя Кіева палягае ў тым, што без вырашэньня беларускага пытаньня немагчымы трывалы мір у рэгіёне.
Апошні выпуск youtube-шоў «Перетрем с Халезиным» з удзелам перакладніка і выдаўца Сяргея Шупы заснавальнік «Беларускага свабоднага тэатру» Мікалай Халезін правёў па-беларуску. Першы выпуск на беларускай мове за амаль 80 выпускаў. Пагаварылі з Халезіным пра беларускую мову і беларушчыну.
Крэмль асьцерагаецца, што грамадзяне Расеі палічаць прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа «мацнейшым», чым расейскі лідэр Уладзімір Пуцін, гаворыцца ў новай справаздачы Амэрыканскага інстытута вывучэньня вайны (ISW).
Ізраіль і радыкальныя палестынскія групоўкі ў сэктары Газа рыхтуюцца да абмену закладнікаў. У Ізраіль павінны вярнуцца тры чалавекі, захопленыя 7 кастрычніка 2023 года ў кібуцы Нір-Оз. Сярод іх Аляксандр Труфанаў, у якога акрамя ізраільскага ёсьць і расейскае грамадзянства.
Фраза, якая на працягу апошняга году гучыць практычна ў кожным публічным выступе Лукашэнкі — «Час выбраў нас!».
Артысты Sw@da x Niczos з Падляшша не змаглі перамагчы ў польскім фінале «Эўравізіі», які прайшоў 14 лютага ў Варшаве. Першае месца заняла сьпявачка Юстына Стэчкоўска. Упершыню яна прымала ўдзел у адборы Эўравізіі ў 1995 годзе.
Падзеі 15 лютага ў Беларусі і ў сьвеце.
На 14 лютага «радыяцыйная абстаноўка стабільная, магутнасьць дозы гама-выпраменьваньня на пунктах назіраньняў радыяцыйнага маніторынгу атмасфэрнага паветра адпавядае шматгадовым значэньням».
Сёньня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і віцэ-прэзыдэнт ЗША Джэй Д. Вэнс правялі перамовы на палях Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў бясьпецы.
Імя чарговага ляўрэата «стральцоўскай прэміі» абвясьцілі ў Вільні, дзе распачаўся паэтычны фэстываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова.
Заводзкі раён Менска 11 лютага прызнаў экстрэмісцкімі кнігу Зьмітра Дашкевіча «Чарвяк», выдадзеную ў Вільні ў 2013 годзе, а таксама выданьні Сяргея Навумчыка «Дзевяноста другі» і «Дзевяноста трэці», выдадзеныя ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джэй Ды Вэнс 14 лютага выкарыстаў свой выступ на Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы, каб папярэдзіць, што свабода слова, на яго думку, «адступае» па ўсёй Эўропе і што «некантраляваная» іміграцыя ўяўляе страшную пагрозу для кантынэнта.
У студзені 2025 году на расейскім рынку былі прададзеныя чатыры новыя аўтобусы Менскага аўтамабільнага заводу — у 21 раз менш, чым у тым жа месяцы 2024-га (84), сьведчаць дадзеныя агенцтва «АСМ-холдинг» (РФ).
Эўропа павінна ўмацаваць абарону, каб даць ЗША магчымасьць рэагаваць на пагрозы ў іншых рэгіёнах сьвету, заявіў віцэ-прэзыдэнт Джэй Ды Вэнс, выступаючы ў пятніцу на Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў бясьпецы.
Паводле прэм’ера Рамана Галоўчанкі — бо сталі багацейшымі. Аднак статыстыка паказвае, што ў краіне істотна зьменшыўся ўраджай бульбы.
На беларуска-польскай граніцы пасьля рэканструкцыі адкрылі пункт пропуску «Бераставіца».
Якія найгоршыя і найлепшыя рэчы людзі робяць на першым спатканьні? Як мяняюцца правілы спатканьняў, заляцаньняў і стасункаў у сучасным сьвеце? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Аліса Ксяневіч, магістарка псыхалёгіі, у якой нядаўна выйшла другая кніга «Дэйтынг у Нью-Ёрку».
Якія найгоршыя і найлепшыя рэчы людзі робяць на першым спатканьні? Як мяняюцца правілы спатканьняў, заляцаньняў і стасункаў у сучасным сьвеце?
24-гадовы падазраваны ў наезьдзе ў Мюнхэне прызнаўся, што скіраваў машыну на ўдзельнікаў прафсаюзнага мітынгу наўмысна, паведаміла пракуратура 14 лютага.
У дакладзе, які група экспэртаў у пытаньнях Беларусі падае Радзе правоў чалавека ААН упершыню з моманту свайго стварэньня ў красавіку 2024 году, паведамляецца, што «парушэньні адбываліся ў кантэксьце шырэйшых намаганьняў, накіраваных на захаваньне ўлады Аляксандра Лукашэнкі».
Пра свой першы дзень на волі, вызваленьне, першыя думкі і ўражаньні на волі Андрэй Кузьнечык расказаў Радыё Свабода.
Эканаміст Уладзімер Кавалкін аналізуе, якія новыя тэндэнцыі могуць запанаваць у эканамічнай палітыцы Беларусі, і пэсымістычна ацэньвае магчымасьць кампэнсаваць нястачу кадраў працоўнымі мігрантамі.
Украінскі прэзыдэнт не ўдакладніў ніякіх дэталяў, але згадаў Беларусь у той момант, калі расказваў аб тым, што Расея працягвае кантакты з КНДР і запрошвае ў яе новы вайсковы кантынгент.
Загрузіць яшчэ