У тэлеграм-канале, дзе выкладзена відэа падпалу, кадры суправадзілі подпісам, што гэта «падарунак на 23-га лютага». І напісалі, што Ягор Бортнік нібыта «ўсё жыцьцё зарабляў у Расеі, але, як пачалася вайна, уцёк і пачаў фінансаваць УСУ, падставіў бізнэс усёй сваёй групы».
Некалькі дзён таму ў размове з пранкерамі музыка заявіў, што штомесяц накіроўвае на дапамогу УСУ 5 тысяч эўра, а сумарна ўжо пералічыў больш за 100 тысяч.
Пасьля размовы з пранкерамі відэа з поўным адрасам кватэры Ягора Бортніка было выкладзена ў адным з найбуйнейшых тэлеграм-каналаў навінаў.
Як адзначае «РЕН ТВ|Новости», так званы Піяніст прапаноўвае сілавыя паслугі ў даркнэце. Ён заяўляе, што зарабляе на адным падпале ад $ 1,5 тысячы і прынцыпова не прымае заказаў ад украінскіх спэцслужбаў.
- «Бі-2» — расейскамоўны рок-гурт, утвораны ў 1988 годзе ў Бабруйску. Заснавальнікі і ўдзельнікі — Шура Бі-2 (Аляксандар Уман, гітара, вакал) і Лёва Бі-2 (Ягор Бортнік, асноўны вакал). У склад каманды таксама ўваходзяць Андрэй Званкоў (гітара), Макс Лакмус (бас-гітара), Барыс Ліфшыц (ударныя, пэркусія) і Ян Нікаленка (бэк-вакал, клявішныя, флейта, пэркусія).
- У 2020-м музыкі «Бі-2» падтрымалі пратэсты ў Беларусі.
- Неўзабаве пасьля пачатку вайны гурт «Бі-2» быў вымушаны спыніць канцэрты ў Расеі і Беларусі.
- У красавіку артысты адмовіліся выступаць у Омску, бо ў залі быў плякат «Zа президента», пасьля гэтага ўсе іх канцэрты ў РФ скасавалі або надоўга адклалі.
- Музыкі рок-гурту «Бі-2» правялі па 5-6 дзён у тайскай турме. Іх затрымалі 25 студзеня. Афіцыйнай прычынай арышту нібыта стала тое, што яны выступалі ў Тайляндзе з канцэртамі без адпаведнага дазволу.
- Расейскі кансулят у Тайляндзе дамагаўся дэпартацыі музыкаў у Расею.
- 30 студзеня саліст «Бі-2» Ягор Бортнік (Лёва) змог пакінуць Тайлянд.
Форум