Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ПіК Свабоды». Ці прыедуць Зяленскі, Пуцін і Трамп да Лукашэнкі?

абноўлена

Палітоляг Ігар Тышкевіч, інтэрвію Аляксандра Лукашэнкі блогеру Марыё Наўфалю, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. Ілюстрацыйны каляж
Палітоляг Ігар Тышкевіч, інтэрвію Аляксандра Лукашэнкі блогеру Марыё Наўфалю, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. Ілюстрацыйны каляж

У жывым этэры «ПіКу Свабоды» Ганна Соўсь разам з палітычным аналітыкам Ігарам Тышкевічам абмеркавалі інтэрвію Лукашэнкі блогеру Наўфалю.

Экспэрт таксама расказаў пра сваё дасьледаваньне «Беларусь на раздарожжы», у якім прааналізаваныя асноўныя сцэнары разьвіцьця падзеяў у Беларусі ў 2025 годзе — «проксі-дзяржава», «піруэты на арбіце Расеі», «наш сукін сын» і «кітайскі са знакам якасьці».

Якія шанцы ў Лукашэнкі трапіць у Белы дом?

Ці плённыя намаганьні Аляксандра Лукашэнкі быць заўважаным адміністрацыяй Трампа праз інтэрвію блогеру Наўфалю?

Якая можа быць роля афіцыйнага Менску ў мірных перамовах паміж Украінай і Расеяй пры ўдзеле ЗША?

Чаго чакаць ад Лукашэнкі ў 2025 годзе?

Глядзіце адказы на гэтыя ды іншыя пытаньні ў відэа.

Тут фрагмэнт гутаркі

— Як можна было зразумець зь размовы, гэта беларускі бок ініцыяваў інтэрвію, у якім Лукашэнка вельмі камплімэнтарна выказваўся пра прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, вельмі высока ацаніў яго намаганьні скончыць вайну. Казаў, што Бог на баку Трампа, выратаваў яго. Якія мэты цяпер перасьледуе Лукашэнка ў спробах наладзіць кантакт з адміністрацыяй Трампа і якія ў яго шанцы трапіць у Белы дом на сустрэчу?

— Трапіць у Белы дом у яго шанцы невялікія, калі браць кароткатэрміновую пэрспэктыву. Калі прааналізаваць рыторыку Лукашэнку, то становіцца зразумела, што на амэрыканскім кірунку ў Лукашэнкі зьявіўся вельмі добры сьпічрайтэр. І я параіў бы апанэнтам Лукашэнкі падумаць прынамсі пра такі самы ўзровень прамоваў. Калі раскладаць на складнікі, то там разьлік на рэлігійны характар яго атачэньня. Можаце падлічыць, колькі разоў Лукашэнка сказаў пра Гасподні цуд, што Трамп перамог, застаўся жывым і пра пляны Госпада. Гэта не праваслаўная, гэта пратэстанская рыторыка. Нехта гэта напісаў. Гэта падрыхтаваны загадзя тэзіс. Трамп любіць сябе любімага. Улічваючы, што блогера глядзяць людзі з атачэньня Трампа, гэта такі недвухсэнсоўны сыгнал, асабліва пасьля першых кантактаў. Выбралі праз каго гэты сыгнал данесьці, выбралі якімі словамі данесьці. Далей паглядзім...

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG