Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі адначасна растуць беспрацоўе і дэфіцыт кадраў


На «біржы працы» ў Беларусі, архіўнае фота
На «біржы працы» ў Беларусі, архіўнае фота

У Беларусі за студзень, паводле зьвестак Міністэрства працы, павялічылася колькасьць зарэгістраваных у цэнтрах занятасьці.

Пры гэтым у мінулым месяцы стала больш занятых у эканоміцы, паведамляе Белстат. А яшчэ ў студзені вырасла колькасьць вакансій, вынікае зь лічбаў, прааналізаваных выданьнем Люстэрка.

У эканоміцы сёлета ў студзені было занята 4131,6 тыс. чалавек, паведамляе Белстат. Гэта на 1,9 тыс. больш, чым месяцам раней. Але ў цэлым за мінулы год колькасьць занятых у эканоміцы зьнізілася на 10,4 тысяч чалавек.

На 1 лютага сёлета на ўліку беспрацоўнымі ў цэнтрах занятасьці было 3,1 тыс. чалавек. Месяцам раней — 2,6 тыс.

Паводле зьвестак Белстату, фактычнае беспрацоўе, разьлічанае згодна мэтадалёгіі Міжнароднай арганізацыі працы, у чацьвёртым квартале мінулага году склала 3%, ці 150,4 тыс. чалавек. Цікава, што гэтая лічба ў 58 разоў перавышала зьвесткі, пададзеныя Міністэрствам працы.

Але расьце і дэфіцыт кадраў. На 1 лютага наймальнікам патрабаваліся 184,5 тыс. чалавек (месяцам раней — 161,3 тыс.).

«Попыт на работнікаў па прафэсіях працоўных склаў каля 67% ад агульнай колькасьці вакансій», — удакладняюць службы занятасьці.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG