Паводле падлікаў «Вясны», на прымусовае лячэньне ў псыхіятрычным стацыянары з палітычных матываў за гэты час накіравалі сама меней 33 чалавекі.
Тэлеграм-канал кааліцыі ў Каардынацыйнай радзе «Каманда Латушкі і рух „За свабоду“» заблякаваны за нібыта «парушэньне правілаў».
На плятформе change.org зьявілася пэтыцыя з просьбай да плятформы Amazon Kindle Direct Publishing для публікацыі электронных кніг дадаць беларускую мову і даць магчымасьць выдаваць і прадаваць кнігі па-беларуску.
Супрацоўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (МАРГ) правялі маніторынг аб’ектаў гандлёвай сеткі «Суседзі», паведаміла 17 лютага прэс-служба МАРГ.
Аляксандар Лукашэнка 17 лютага падпісаў закон «Аб зьмяненьні кодэксаў у пытаньнях крымінальнай адказнасьці», якім зацьвярджае шматлікія зьмены ў крымінальнае і крымінальна-працэсуальнае заканадаўства.
Падчас нарады ў ГУУС Менгарвыканкаму міністар унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў паставіў задачу «актуалізаваць інфармацыю ў базе зьвестак працаздольных асобаў, не занятых у эканоміцы» і анансаваў рэйды ў пошуку «дармаедаў» у сталіцы.
Як беларуская тэма прагучала на Мюнхэнскай канфэрэнцыі? Якім можа быць месца Беларусі ў перамоўным працэсе аб спыненьні вайны Расеі супраць Украіны? Якая можа быць роля дэмакратычных сілаў Беларусі ў выпадку ўгоды паміж адміністрацыяй ЗША і рэжымам Лукашэнкі?
Бюро па абароне Канстытуцыі Латвіі лічыць малаімаверным уступленьне Беларусі ў вайну супраць Украіны ў агляднай будучыні, гаворыцца ў штогадовай справаздачы ведамства, адзін з разьдзелаў якой прысьвечаны Беларусі.
Прэзэнтацыя 10 беларускіх кінапраектаў адбылася на Эўрапейскім кінарынку Бэрлінскага міжнароднага кінафэстывалю — адным з найбуйнейшых кінарынкаў сьвету, піша Ірэна Кацяловіч з Бэрліну.
17 лютага пры заходзе на пасадку рэйсу «Белавія» B2-912 Масква-Берасьце ў рухавік самалёта «Эмбраер-175» (бартавы нумар EW-512РА) трапіла птушка, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.
Украіну не запрасілі ўдзельнічаць у заплянаваных на 18 лютага ў сталіцы Саудаўскай Арабіі Эр-Рыядзе перамовах паміж ЗША і Расеяй аб спыненьні расейска-ўкраінскай вайны.
На сустрэчы з прадстаўнікамі прадпрымальніцкай сфэры 17 лютага Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў спыніць вывядзеньне бізнэсам грошай за мяжу, і паабяцаў «жорстка падтрымліваць» прыватны бізнэс, які «сумленна працуе».
Як даведаўся партал «Беларусы і рынак», пачалася ліквідацыя юрыдычнай асобы «Эймэта». У 2017 годзе гэтая кампанія была набытая карпарацыяй Google, якая зацікавілася яе распрацоўкай — мабільным дадаткам Fabby.
Высокі суд Вялікай Брытаніі днямі вынес рашэньне ў справе беларускай будаўнічай кампаніі Dana Astra, якая спрабавала аспрэчыць уведзеныя супраць яе санкцыі.
Супрацоўнікі Фэдэральнай службы бясьпекі (ФСБ) Расеі затрымалі ў Менску расейскага грамадзяніна Яўгенія Ўбіраева.
Суд у Казані прысудзіў 5 гадоў калёніі мясцоваму прадпрымальніку Руслану Баязітаву паводле артыкулу аб распальваньні нянавісьці і варожасьці. Падставай для завядзеньня крымінальнай справы стала яго рэзкае выказваньне пра прыхільнікаў вайны ва Ўкраіне, зробленае ў прыватнай размове.
І гэта было б законна, калі б ён змог даказаць у судзе гэтыя факты.
Эўрапейскія лідэры сабраліся ў панядзелак на надзвычайны саміт, каб абмеркаваць пляны прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа спыніць вайну ва Ўкраіне на фоне асьцярог, што іх адсунуць ад перамоваў.
Наколькі глыбокія супярэчнасьці выявіліся паміж Эўропай і Злучанымі Штатамі на нядаўняй Мюнхэнскай канфэрэнцыі? Ці гатовая Эўропа ўзяць на сябе адказнасьць за вырашэньне праблемы вайны ва Ўкраіне? Якія шанцы на рэалізацыю ўгоды паміж Трампам і Лукашэнкам?
Сёньня Аляксандар Лукашэнка прызначыў старшынём камісіі ў справе фармаваньня новага ўраду кіраўніка сваёй адміністрацыі Дзьмітрыя Крутога. Што азначае гэтае прызначэньне?
Калі ЗША зьменшаць санкцыі ў дачыненьні Беларусі, гэта пойдзе на карысьць Расеі, у прыватнасьці яе ваенным намаганьням, піша ў сваёй новай справаздачы амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны (ISW).
Пракуратура Гомельскай вобласьці перадала ў Гомельскі абласны суд крымінальную справу супраць фонду BySol, а таксама яго структурных падразьдзяленьняў «Voices from Belarus» і «Digital Solidarity».
У ліквідацыі наступстваў удару задзейнічалі дзьве групы скалалазаў, а трэцяя група замацавалася, каб часткова раскрыць канструкцыі абалонкі і загасіць ачагі тленьня.
У судзе Маскоўскага раёну Менска 17 лютага пачынаецца працэс над Натальляй Наважылавай.
Андрэй Кушняроў ваюе за Ўкраіну, зьяўляецца кіраўніком Асацыяцыі беларускіх добраахвотнікаў і ўкараняе на фронце робатаў для выратаваньня жыцьцяў.
З адпаведнай ініцыятывай выступіла Міністэрства абароны Літвы.
Колькасьць супрацоўнікаў нарасьцілі ў 2,5 раза шляхам далучэньня стратных арганізацый. Расказваем пра яшчэ адзін прыклад «клопату» аб прадпрыемстве, якое вырабляе папулярныя глазураваныя сыркі, з боку дзяржавы.
Станцыю цалкам вывелі з эксплуатацыі.
Арбітражны працэс праходзіць у закрытым рэжыме.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Да беларусаў спакваля даходзіць, што там, дзе цяпер Беларусь, Беларусь заўсёды і была, і жылі там заўсёды такія самыя беларусы, як і мы. Нішто не парушыла натуральнае пераемнасьці народу з эпохі ў эпоху. Так яно было, а значыць, так і будзе.
Расея ў ноч на 17 лютага атакавала Ўкраіну 147 ударнымі дронамі і бесьпілётнікамі-імітатарамі.
Размова Трампа з Пуціным падрыхтавала глебу для сёлетняй Мюнхэнскай канфэрэнцыі.
Уласьніка «Цудоўні» Андрэя Несьцяровіча затрымалі за быццам бы арганізацыю дзеяньняў, што парушылі грамадзкі парадак. Гэты артыкул выкарыстоўваецца ў Беларусі ў палітычна матываваных справах.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прыбыў на Блізкі Ўсход у той час, як ЗША рыхтуюцца правесьці перамовы ў Саудаўскай Арабіі з Расеяй аб спыненьні вайны Масквы супраць Украіны. Аднак Зяленскі заявіў, што Кіеў ня быў запрошаны і што ён не плянуе ўдзельнічаць у гэтых абмеркаваньнях.
Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Кір Стармэр заявіў, што ён «гатовы і жадае» разьмясьціць брытанскія войскі ва Ўкраіне, каб дапамагчы забясьпечыць выкананьне патэнцыйнай мірнай дамовы, якая спыніць баявыя дзеяньні.
Праўдападобна, вызваленьне Калаба Баерса — частка палітычнага пагадненьня ўрадаў у Вашынгтоне і Маскве.
З пачатку наступнага навучальнага году сыстэму вышэйшай адукацыі Беларусі чакаюць зьмены.
Як беларускія спэцслужбы вэрбуюць інфарматараў і ці мае юрыдычную сілу дамова аб супрацоўніцтве? Пагаварылі зь юрыстам, праваабаронцам і былым вязьнем.
Падзеі 17 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі
16 лютага ў Вільні — апошні дзень працы паэтычнага фэстываля імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце». У гэты дзень прэзэнтавалі некалькі новых беларускіх кніг.
У панядзелак з ініцыятывы прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона ў Парыжы адбудзецца сустрэча кіраўнікоў эўрапейскіх дзяржаў, на якой будуць абмяркоўваць пытаньні бясьпекі.
Беларуская палітык выступіла ў трэці дзень Мюнхэнскай канфэрэнцыі бясьпекі. Яна заявіла, што эўрапейцам ня варта пераглядаць базавыя эўрапейскія дэмакратычныя каштоўнасьці, трэба толькі стаць больш рашучымі ў адстойваньні дэмакратыі і актыўна выступаць супраць тыраніяў.
Афіцыйныя Хэльсынкі заклікаюць пераўзброіць Украіну і аказаць «максымальны ціск на Расею» праз санкцыі і замарожваньне актываў напярэдадні магчымых перамоваў пад патранатам ЗША аб спыненьні вайны.
Падчас Мюнхенскай канфэрэнцыі ў бясьпецы Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з генэралам Келагам, спэцыяльным пасланьнікам ЗША ў пытаньнях Украіны і Расеі.
Раней расейскі дрон ударыў па новым саркафагу Чарнобыльскага энэргаблёку.
Архіўныя здымкі паказваюць разбуральныя наступствы аблогі Будапэшту, якая скончылася 80 гадоў таму.
Аляксей Навальны памёр у калёніі асаблівага рэжыму ў запалярным пасёлку Харп 16 лютага 2024 году.
У выніку ізраільскага ўдару загінулі два супрацоўнікі паліцыі, кіраванай ХАМАС.
Большая частка зямель сучаснай Беларусі ўваходзіла ў склад ВКЛ ад самага пачатку існаваньня гэтай дзяржавы. У Княстве панавалі славянскія культура, мова і адміністрацыйна-прававыя традыцыі, таму сучасныя беларусы не без падстаў лічаць гэтую дзяржаву разам зь літоўцамі і сваёй таксама.
Загрузіць яшчэ