Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўкраінскай выведцы расказалі, чаму, на іх думку, Расея ня спыніць вайны супраць Украіны


Кірыла Буданаў, архіўнае фота
Кірыла Буданаў, архіўнае фота

Кірыла Буданаў перакананы, што стратэгічная мэта Расеі не зьмянілася, але яна ня можа дасягнуць яе толькі шляхам вайны.

Кіраўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Кірыла Буданаў заявіў, што Расея патрабуе пэўнага перапынку ў вайне, але не зацікаўленая ў яе спыненьні.

«Расея лічыць сябе імпэрыяй. Для існаваньня імпэрыі патрэбны сама меней тры дзяржавы ў іхным разуменьні — сама Расея, Беларусь [...] і не хапае Ўкраіны. Таму яны ня спыняцца і будуць намагацца зрабіць усё, каб ваеннымі, палітычнымі, непалітычнымі, нейкімі ўнутрана-сацыяльнымі мэтадамі дасягнуць паглынаньня Ўкраіны», — сказаў Кірыла Буданаў у часе дыскусіі на канфэрэнцыі «Ялцінская эўрапейская стратэгія» (YES).

Паводле яго, стратэгічная мэта Расеі не зьмянілася, але дасягнуць яе толькі шляхам вайны немагчыма.

«Я ня буду казаць нейкіх незразумелых рэчаў аб тым, што Расеі нічога не ўдаецца, што ўсё ў іх кепска — гэта ня так. Яны рухаюцца наперад. Гэты рух не такі ўжо і значны і недастатковы для хуткага дасягненьня стратэгічнай мэты. Таму ім патрэбная паўза, ім патрэбна аднавіць свае сілы, зрабіць працу над памылкамі, спрабаваць дэстабілізаваць сытуацыю тут, унутры, і тады ў іх зьяўляецца новае акно магчымасьцяў, каб дасягнуць сваёй стратэгічнай мэты», — адзначыў ён.

Кірыла Буданаў перакананы, што і на Ўкраіне Расея ня спыніцца, а пойдзе на краіны, якія раней уваходзілі ў так званы блёк Варшаўскай дамовы, — Польшчу, Чэхію і далей.

Ва Ўкраіне выказвалі думкі, што супольныя беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2025» могуць стаць пляцдармам для ваеннага ўварваньня Расеі ў краіны Балтыі.

На думку экспэртаў, Расея можа ўжо ў чэрвені 2025 году стварыць ударную групоўку на тэрыторыі Беларусі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG