Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьменшылася колькасьць прыходаў БПЦ Маскоўскага патрыярхату, але колькасьць цэркваў павялічылася


Мітрапаліт Веньямін у царкве з Аляксандрам Лукашэнкам
Мітрапаліт Веньямін у царкве з Аляксандрам Лукашэнкам

Імаверна, ліквідацыя 70 праваслаўных прыходаў Маскоўскага патрыярхату сталі наступствамі абвешчанай уладамі кампаніі перарэгістрацыі рэлігійных арганізацый. Пры гэтым зьдзіўляе, што цэркваў, наадварот, становіцца больш.

Сьвежую статыстыку, датычную Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату, апублікавалі 25 лютага ў сувязі з сустрэчай кіраўніка БПЦ мітрапаліта Веньяміна з Аляксандрам Лукашэнкам. Пры параўнаньні са статыстыкай, разьмешчанай на сайце Апарату ўпаўнаважанага ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў, рэсурс Katolik.life высьветліў, што за год царква пазбылася 68 супольнасьцяў і двух брацтваў.

Як паведамляюць у новай справаздачы, сёньня БПЦ налічвае 1669 рэлігійных суполак, а на 1 студзеня 2024 году іх было 1737. Год таму было 15 брацтваў, а цяпер — 13.

Падобна, гэта наступствы абвешчанай уладамі кампаніі перарэгістрацыі рэлігійных арганізацый у Беларусі. Прычым працэс перарэгістрацыі яшчэ не завяршыўся.

Нягледзячы на тое, што колькасьць праваслаўных суполак зьменшылася, колькасьць храмаў БПЦ МП за год павялічылася — як дзейных (іх цяпер 1880, на два больш, чым год таму), так і тых, што будуюцца (153 — на шэсьць больш, чым летась).

Статыстыку аб Каталіцкай царкве пакуль не публікавалі, але раней сайт высьветліў, што колькасьць суполак рыма-каталікоў у Беларусі таксама скарацілася — іх засталося менш за 500. Ёсьць прычыны, чаму многія парафіі ня могуць прайсьці перарэгістрацыю і вымушаныя падаваць заявы аб ліквідацыі. Яны ў лічбе ў 20 заснавальнікаў прыходу, патрэбных паводле новага закону для яго рэгістрацыі.

У выпадку сьмерці ці пераезду ў іншы горад хаця б аднаго з заснавальнікаў трэба зноў склікаць сход, выбіраць чалавека на замену і падаваць паперы на рэгістрацыю ў выканкам. Гэта робіць працэс больш складаным.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG