Як паведамляе літоўскі партал Delfi.lt, у новым тэрмінале абсталяваньне каштуе 20 мільёнаў эўра. У пачатку студзеня працу тэрмінала тэставалі больш за 1000 валянтэраў.
Кіраўнік Літоўскіх аэрапортаў Сіманас Барткус сказаў, што аб’ект пабудавалі за 1,5 года, а яшчэ паўгода пайшло на мантаж абсталяваньня.
Агульны кошт будаўніцтва і абсталяваньня склаў 70 мільёнаў эўра. У першы дзень новым тэрміналам скарыстаецца 8000 пасажыраў. У старой залі абсталююць памяшканьні для чаканьня і канфэрэнцый, паведаміў спадар Барткус.
Прэм’ер ураду Літвы Гінтаўтас Палуцкас падчас ўрачыстасьці запэўніў, што наступны крок — павелічэньне колькасьці палётаў зь Вільні і ў Вільню. Дзякуючы таму, што прапускная здольнасьць новага тэрмінала будзе ўдвая большая (2400 пасажыраў за гадзіну), гэта дазволіць значна павялічыць інтэнсіўнасьць працы аэрапорту сталіцы Літвы.
Форум