Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы сталі часьцей езьдзіць у Расею. Статыстыка


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Паводле дадзеных ФСБ, у 2024 годзе колькасьць паездак беларусаў у Расею павялічылася на 25,3%, а агулам замежных грамадзян стала езьдзіць туды на 8,2% больш у параўнаньні з 2023 годам. На гэта зьвярнуў увагу РБК.

Па выніках прыведзенай статыстыкі за 2024 год, грамадзяне Беларусі перасеклі мяжу з Расеяй 520 тысяч разоў (для параўнаньня, у 2023 годзе — 410 000). Гэта найвышэйшы рост сярод суседніх з Расеяй краін, за выключэньнем Кітаю, колькасьць паездак грамадзян якога вырасла на 113,5%. Беларусь традыцыйна ўваходзіць у топ краін па колькасьці візытаў у Расею, аднак летась рост аказаўся асабліва прыкметны.

Колькасьць паездак з краін ЭЗ у Расею ў 2024 годзе скарацілася на 16% да 2023 году. Усяго ФСБ зафіксавала 469,2 тыс. уездаў супраць 558,1 тыс. годам раней. У грамадзян ЭЗ застаюцца гуманітарныя і дзелавыя сувязі ў Расеі, тлумачыў раней віцэ-прэзыдэнт Расейскага саюзу турыстычнай індустрыі (РСТ) Дзьмітрый Горын.

ФСБ улічвае перасячэньні мяжы з рознымі мэтамі: праца, вучоба, турызм, дзелавыя паездкі, прыватныя візыты і пераезд на ПМЖ. Расея застаецца для беларусаў ключавым напрамкам дзякуючы адсутнасьці візавага рэжыму і эканамічным сувязям.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG